Вулiца Iвана Шамякiна
Таццяна ПАДАЛЯК
Учора на 17-й сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб тым, што вулiца народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Шамякiна ў хуткiм часе з’явiцца ў Мiнску.
Iмя Iвана Шамякiна прысвоена праектуемай вулiцы № 2 у мiкрараёне «Сухарава-4» на ўчастку ад вулiцы Лабанка да праектуемай вулiцы № 3. Я патэлефанавала дачцэ пiсьменнiка Алесi Iванаўне. Аказалася, сям’я яшчэ нiчога не ведала, гэту прыемную навiну паведамiла менавiта рэдакцыя «Звязды» — газеты, з якой Шамякiн цесна супрацоўнiчаў больш чым паўстагоддзя. — Гэта доўгачаканая падзея. Сям’я вельмi рада, што Iван Пятровiч сiмвалiчна вернецца ў свой любiмы горад, што мы зможам прайсцi па вулiцы, названай у яго гонар, — сказала Алеся Iванаўна. — Хочацца яшчэ раз падзякаваць супрацоўнiкам «Звязды» за заўсёдныя цёплыя адносiны да Шамякiна. Дарэчы, учора мы зноў падпiсалiся на «Звязду» — з задавальненнем працягваем сямейную традыцыю, якой ужо многа дзесяцiгоддзяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на 17-й сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб тым, што вулiца народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Шамякiна ў хуткi
|
|