21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Педагогаў многа —ДАКТАРОЎ МАЛА

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта высветлiлася на пасяджэннi Ганцавiцкага раённага выканаўчага камiтэта

З трох пытанняў, якiя разглядалiся, найбольшую цiкавасць выклiкала першае: праблема дзяржаўных стандартаў i абслугоўвання насельнiцтва на вёсцы.

У цэлым сацыяльныя стандарты па раёну вытрымлiваюцца, хоць пытаннi ёсць. Напрыклад, больш чым у 50 працэнтаў населеных пунктаў стандарт на тэлефоны выкананы, але тут не ўсё адназначна. У в. Агарэвiчы, М. Круговiчы i iншых прыпадае 26 тэлефонаў на 100 чалавек, а вось у в. Хатынiчы толькi 19 апаратаў на 100 жыхароў. Сiтуацыю можна было б выправiць, давёўшы колькасць нумароў да 700, але на сёння тут толькi 70 заяў на ўстаноўку тэлефонаў, а каб стандарт быў вытрыманы, то заяў павiнна быць у тры разы больш. Хатынiчы будуць аграгарадком, i ў наступным годзе ўсе жадаючыя тут атрымаюць магчымасць паставiць тэлефон. Што датычыцца таксафонаў, то на 1000 жыхароў неабходна мець адзiн апарат. Але тут узнiкае праблема з устаноўкай таксафона, бо яго неабходна ўстанавiць у людным месцы, i доступ да яго павiнен быць кругласутачны, а на вёсцы такая магчымасць не заўсёды ёсць. Праўда, у Дзянiскавiчах знайшлi выйсце i паставiлi таксафон у мясцовай бальнiцы.

На выканкам былi запрошаны старшынi сельсаветаў, i размова вялася па канкрэтных населеных пунктах. Сацыяльнае абслугоўванне раёна не ахапiла 11 вёсак з 36. У тым жа Агарэвiцкiм сельсавеце 10 населеных пунктаў, i тры з iх засталiся без сацыяльнай службы. Але тут ёсць аб’ектыўныя прычыны. У вёсцы Крышыловiчы жывуць у асноўным старыя, i знайсцi чалавека, якi захацеў бы працаваць сацыяльным работнiкам, цяжка.

Сёння старым людзям патрэбны цясляр, пячнiк цi сядзелка. Але дзе ўзяць сядзелку, калi жанчыны не хочуць пастаянна знаходзiцца пры нямоглых? Работа лiчыцца непрэстыжнай. Ды i старыя ў многiм вiнаватыя. Заплацiць пляменнiцы цi нейкаму з блiзкiх не шкадуюць i 40 тысяч, а вось для сядзелкi 17 тысяч шкада.

Узнiкла праблема i з печнiкамi. Патрэба ў iх вялiкая, бо людзi кладуць новыя печы цi перакладаюць старыя. Але каб працаваць печнiком, неабходна мець лiцэнзiю. Тут i атрымлiваецца казус. Печнiкi — людзi, у асноўным, немаладога веку, i калi чалавек адпрацаваў печнiком 50 гадоў i ўжо на пенсii, то ён не будзе набываць лiцэнзiю. Навошта лiшнiя турботы?

Але сацыяльнай службе неабходна падбiраць людзей i вырашаць праблему. Было ўказана, што i сельскiя Саветы павiнны больш актыўна рэагаваць на запатрабаваннi старых людзей.

Яшчэ адна праблема — у раёне не хапае ўрачоў. Вось у Агарэвiчах ёсць добра абсталяваны кабiнет стаматолага, а ўрача няма. Сярэднiх медработнiкаў дастаткова, таксама многа педагогаў i асаблiва юрыстаў, а з урачамi праблема. Але гэтая праблема закранула не толькi Ганцаўшчыну. Выпускнiкi медыцынскiх ВНУ ўвогуле не хочуць ехаць на перыферыю, iмкнуцца асесцi ў гарадах.

Сiтуацыю пракаментаваў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Васiль Гапееў, якi прысутнiчаў на пасяджэннi.

— Безумоўна, так не павiнна быць. I за год-два сiтуацыя зменiцца, будуць зроблены адпаведныя захады. Сёння дактарам, як i іншым спецыялiстам, могуць выдзяляць «прэзiдэнцкiя» домiкi... А ўвогуле, не будзем забываць, што чалавека дзяржава шэсць гадоў вучыць бясплатна ды яшчэ i стыпендыю плацiць, значыць, два гады адпрацаваць на вёсцы малады ўрач абавязаны.

— Урач — не дворнiк, i знайсцi яго цяжкавата. Тут, магчыма, трэба на вучобу пасылаць сваю моладзь, каб пасля вярталася назад. Хоць мы для тых, хто прыехаў у раён працаваць, стараемся стварыць добрыя ўмовы. Вось у Люсiна загадчык амбулаторыi атрымаў добрае жыллё i зарплату — 700 тысяч. Хай i на паўтары стаўкi, але працаваць можна, — падкрэслiў старшыня райвыканкама Уладзiмiр Столяр.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Ганцавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта высветлiлася на пасяджэннi Ганцавiцкага раённага выканаўчага камiтэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика