Спорт-тайм
Жаўноў пакiнуў поле, Рамашчанка выйшаў
Варатар «Масквы» i нацыянальнай футбольнай зборнай Юрый Жаўноў не дапамог «гараджанам» у матчы супраць «Растова» ў другiм туры расiйскай прэм’ер-лiгi: галкiпер двойчы прапусцiў, выбiў на руцэ палец i пакiнуў «рамку» на 55-й хвiлiне. «Масква» прайграла «ўсухую» — 0:4. Выступаючы за «Растоў», беларускi паўабаронца Цiмафей Калачоў быў заменены на 73-й хвiлiне. «Шыннiк» Сяргея Амельянчука ўступiў ЦСКА — 1:5. «Том», дзе выступае наш хаўбэк Аляксандр Кульчы, з мiнiмальным лiкам справiўся з «Дынама» 1:0. Дарэчы, на 78-й хвiлiне ў дынамаўцаў у гульню ўступiў адноўлены пасля траўмы Максiм Рамашчанка. «Амкар» з беларускiм паўабаронцам Андрэем Лаўрыкам (выйшаў на 34-й хвiлiне, атрымаў папярэджанне) прайграў «Зенiту» 1:3. Нальчыкскi «Спартак», дзе гуляе нападаючы Вiталь Ланько, унiчыю разышоўся з маскоўскiм «Спартаком» — 2:2. Футбалiсты правяраюцца не толькi ў гульнi Усе 736 футбалiстаў з 32 нацыянальных зборных, якiя возьмуць удзел у сёлетнiм чэмпiянаце свету ў Германii, будуць правераны службамi бяспекi. Пад наглядам акажуцца i работнiкi групы падтрымкi каманд. Назарава ў прызёрах У гонцы з агульнага старту на 12,5 кiламетра на заключным этапе Кубка свету па бiятлону ў нарвежскiм Халменколене тройку прызёраў замкнула наша страляючая лыжнiца Вольга Назарава. Яна дапусцiла адзiн промах i ўступiла пераможцы, нарвежцы Лiндзе Ц’ером 14,4 секунды. Кацярына Iванова фiнiшавала 15-й, Алена Зубрылава — 18-й, Наталля Сакалова — 19-й. Чатырнаццаць медалёў у нашых асiлкаў На 36-м па лiку мiжнародным традыцыйным турнiры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алiмпiйскага чэмпiёна Аляксандра Мядзведзя нашы спартсмены здабылi 14 узнагарод, 6 з якiх вышэйшай якасцi: «золата» ў Аляксандра Карнiцкага (вага 60 кг), Альберта Батырава (66 кг), Мурада Гайдарава (74 кг), Руслана Шэйхава (96 кг), Марыi Ягоравай (55 кг) i Вольгi Хiлько (63 кг). Удзел у спаборнiцтвах узялi прадстаўнiкi звыш 20 краiн свету. Сярэбраны дубль бiльярдыстаў Беларуская зборная заняла другое месца на Кубку свету ў разрадзе пiрамiда (ён праходзiў у Калiнiнградзе). У саставе каманды дэбютаваў барысаўскi школьнiк Яўген Курта, а вось мiнчанка Алена Бунас i гамяльчанiн Уладзiслаў Васiленка ўдзельнiчалi ў турнiры другi год запар, толькi на гэты раз Васiленка выступаў як дарослы. Дарэчы, у мiнулым годзе, на першым Кубку свету, беларусы таксама сталi сярэбранымi прызёрамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаўноў пакiнуў поле, Рамашчанка выйшаў
|
|