Свята «альпiнiстаў» тэлебачання
Ала МАЧАЛАВА
Прайшла цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў конкурса «Тэлевяршыня-2006», арганiзаванага Мiнiстэрствам iнфармацыi, Нацыянальнай Дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй, АНТ i СТБ. Лепшыя тэлевiзiёншчыкi атрымлiвалi ўзнагароды з рук членаў журы конкурсу. Для гледачоў падрыхтавалi багатую забаўляльную праграму. У 22 намiнацыях вяршыню беларускага тэлебачання пакарылi...
ЛЕПШАЯ * праграма iнфармацыйная — «Нашы навiны» (АНТ) публiцыстычная — вiдэафiльм «Вяртанне» з цыкла «Раўнавага. Асяроддзе пражывання» (БТ) пра культуру — «Вялiкi тэатр» (СТБ) навукова-пазнавальная — «Залатое сячэнне» (БТ) спартыўная — «Мужчынскi характар» (БТ) музычная — «Сярэбраны грамафон» (АНТ) забаўляльная — «Ранiца сталiцы» (СТБ) для дзяцей — «Вас выклiкае Спартландыя» (БТ) маладзёжная — «Зорны дылiжанс» (СТБ) грамадска-палiтычная — «Панарама ў суботу» (БТ) * вядучая iнфармацыйнай праграмы — Калiна Вардомская («Нашы навiны» (АНТ) ЛЕПШЫ тэлевiзiйны мастацкi серыял — «Тры талеры» (кiнастудыя «Беларусьфiльм») тэлевiзiйны дакументальны фiльм — «Гiсторыя Перамогi» (АНТ) тэлевiзiйны дызайн — афармленне праграм Першага Нацыянальнага тэлеканала вядучы забаўляльнай праграмы — Ягор Хрусталёў (АНТ) вядучы спартыўнай праграмы — Аляксандр Казюкевiч («Спартыўны алiмп», БТ) рэпарцёр — Дзмiтрый Андрушын (прадстаўнiцтва тэлерадыёкампанii «Мир» у Беларусi) рэжысёры — Надзея Гаркунова i Уладзiмiр Iсат (навагодняе шоу «У гасцях у Дзеда Мароза» на БТ) аператар — Iгар Бышнёў (прадстаўнiцтва тэлерадыёкампанii «Мир» у Беларусi) сцэнарыст — Юрый Казiятка (праект «Раз’яднаныя штаты Еўропы» на АНТ) рэгiянальны праект года — «Жывi рэальна» (Светлагорская тэлерадыёкампанiя «Ранак»). ГРАН-ПРЫ Атрымаў лепшы тэлевiзiйны праект года — гала-канцэрт «За Беларусь!» (АНТ). ЗАПОМНIЛIСЯ Тыя, хто ўзнагароджваў... Павел Якубовiч, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», уручаючы прэмiю ў намiнацыi «Лепшая iнфармацыйная праграма», сказаў: — Кароткасць — сястра таленту, але вораг ганарару. Рэпарцёры — чорнарабочыя эфiру, якiя служаць яго вялiкасцi Факту. Аляксандру Карпаву, мастацкаму кiраўнiку РУП «Вiдэацэнтр», тэлерэжысёру давялося ўзнагароджваць пераможцаў у намiнацыi «Лепшая публiцыстычная праграма»: — У мяне спыталiся, чаму я ва ўсiм чорным. Адказваю: таму што скончылася свята, а гэта было сапраўдным святам — праглядаць тыя праграмы, якiя былi прадстаўлены на конкурс, — цудоўныя, павучальныя. «Публiцыстычны» — значыць для публiкi, звернуты да сэрцаў. Тыя, хто атрымлiваў узнагароду... Вера Палякова, вядучая лепшай забаўляльнай праграмы «Ранiца сталiцы»: — Так прыемна на Першым Нацыянальным тэлеканале сказаць... што СТБ — лепшы канал у свеце! Iрына Якаўлева, вядучая праграмы «Панарама ў суботу»: — Па суботах у нас няма выхадных, але мы аб гэтым зусiм не шкадуем. Цяпер вы разумееце чаму! Дзмiтрый Андрушын (лепшы рэпарцёр): — Спачатку я быў дызайнерам, потым iнжынерам. Спынiўся ўсё ж такi на прафесii рэпарцёра. Менавiта тут я знайшоў баланс памiж творчасцю i рамяством, сферу, у якой можна даследаваць сябе. Юрый Казiятка, лепшы сцэнарыст: — Мой 5-гадовы сын, калi даведаўся, што я iду на «Тэлевяршыню», успомнiў свае ўражаннi ў мiнулым годзе i сказаў: «Тата, табе там дадуць карцiну i палачку!» (статуэтку i дыплом — заўв. аўтара). Атрымаўшы прэмiю, Юрый Казiятка сказаў, што лепшы сцэнарыст — усё ж такi .жыццё ВIНШАВАЛI Мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч: — Знамянальна, што вынiкi падводзяцца ў юбiлейны для беларускага тэлебачання год — яму споўнiлася 50. На сённяшнi дзень тэлебачанне — адна з самых важных, дакладных i ўплывовых крынiц iнфармацыi, што пацвердзiлася падчас выбараў. Развiваецца яна дзякуючы таленту, працавiтасцi i патрыятызму сваiх супрацоўнiкаў. Старшыня журы конкурсу генеральны дырэктар кiнастудыi «Беларусьфiльм» Аляксандр Яфрэмаў, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ: — Мастацтва бязлiтаснае i жорсткае: вельмi шмат патрабуе ад чалавека, а ў першую чаргу вымагае прысутнасцi асобы, iндывiдуальнасцi. Любы факт, любое паведамленне, пазбаўленыя асабiстай ацэнкi, мёртвыя. Вiншую тых, хто ўзбег, узабраўся, ускараскаўся на тэлевяршыню! Самае галоўнае, чаго хачу пажадаць вам i тым, хто пакуль толькi марыць пра пакарэнне гэтай вяршынi, памятаць пра нас, вашых телегледачоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшла цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў конкурса «Тэлевяршыня-2006»
|
|