Зменены тэрмiны забароны на лоўлю рыбы
Сяргей РАСОЛЬКА
У мэтах стварэння спрыяльных умоў для аднаўлення рыбы i ў сувязi з неспрыяльнымi ўмовамi надвор’я, якiя ўплываюць на яе размнажэнне, Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя забаронена лоўля звычайнага шчупака з 1 па 10 красавiка.
Як удакладнiлi «Звяздзе» ў аддзеле кантролю за рыбалоўствам Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, гэтая забарона тэрмiнам на 10 дзён устаноўлена дадаткова да традыцыйнай забароны, якая дзейнiчае падчас веснавога нерасту гэтага драпежнiка з 1 па 31 сакавiка. Акрамя таго, Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя таксама зменены тэрмiны забароны на лоўлю ўсiх вiдаў рыбы, што ўстаноўлены пунктам 131 Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2005 года № 580. Цяпер лоўля ўсiх вiдаў рыбы забаронена з 10 красавiка па 9 чэрвеня 2006 года. Як бачна, у дадзеным выпадку тэрмiн забароны толькi перанесены на больш познi час (дагэтуль планавалася ўвядзенне веснавой забароны на лоўлю рыбы падчас нерасту з 1 красавiка па 30 мая).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах стварэння спрыяльных умоў для аднаўлення рыбы i ў сувязi з неспрыяльнымi ўмовамi надвор’я, якiя ўплываюць на яе размнажэнне, Мiнiстэрствам пры
|
|