Сёння ў абед Сонца паменшыцца ўдвая
Сяргей КУРКАЧ
Планетарная з’ява Поўнае або частковае сонечнае зацьменне на тэрыторыi Расii i Беларусi назiраецца раз у 25 гадоў.Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» адказны спецыялiст абсерваторыi БДУ, частковае сонечнае зацьменне будзе назiрацца ў нашай краiне сёння з 13 да 15 гадзiн. Астраномы лiчаць, што пры добрым надвор’i мы ў гэты час зможам убачыць не поўнае Сонца, а толькi яго белы ражок, калi Месяц схавае Сонца максiмум на 56 працэнтаў. Назiраць гэтую з’яву лепш праз маску зваршчыка цi праз звычайны CD-дыск. На жаль, кажуць, што сёння будзе воблачна i дажджлiва, што не дазволiць беларусам сапраўды ўбачыць гэтую унiкальную астранамiчную з’яву. Поўны, цi сапраўдны цень Месяца завiтае ў наш бок з Турцыi напрамкам з Афрыкi. Першымi поўнае зацьменне ўбачаць жыхары Сочы, потым — Астраханi, а затым цень будзе рухацца ў бок Манголii. Сёння навукай даказана, што ў час сонечных i месяцовых зацьменняў нiякiх iстотных прыродных з’яў на нашай планеце не адбываецца. Толькi аператары мабiльнай сувязi папярэджваюць, што ў гэтыя дзве гадзiны могуць быць невялiкiя праблемы з сувяззю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поўнае або частковае сонечнае зацьменне на тэрыторыi Расii i Беларусi назiраецца раз у 25 гадоў |
|