«Прiорбанк» стаў лепшым
Iгар ГРЫШЫН
У намiнацыi «Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам» па вынiках конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк года г. Мiнска» стаў «Прiорбанк».
Конкурс, якi штогод праводзiцца Мiнгарвыканкамам, Упраўленнем прадпрымальнiцтва i Мiнскiм гарадскiм Саветам па развiццю прадпрымальнiцтва, з’яўляецца добрым стымулам грамадскай i вытворчай актыўнасцi суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва. Як адзначыў член праўлення «Прiорбанка» Сяргей Шышоў, апошняя ўзнагарода — падцвярджэнне таго, што выбраная фiнансавай установай стратэгiя развiцця аказалася паспяховай. «На сённяшнi дзень «Прiорбанк» з’яўляецца найбольш прыбытковым сярод беларускiх банкаў, яго прыбытак складае 33 працэнты ад агульнага па банкаўскай сiстэме. У гэтым годзе банк праводзiць актыўную палiтыку па пашырэнню пералiку паслуг для малых i сярэднiх прадпрыемстваў, нарошчвае аб’ёмы аперацый з фiзiчнымi асобамi, адкрывае новыя аддзяленнi», — сказаў Сяргей Шышоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У намiнацыi «Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам» па вынiках конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк года г. Мiнска» стаў «Прiорбанк» |
|