21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Глыбiнка без макiяжу: нефармальныя кантакты

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ШАЎЦОЎ

Погляд

Сувязi памiж краiнамi бываюць двух вiдаў: афiцыйныя i неафiцыйныя. З першымi ўсё, быццам бы, ясна, пра iх пiшуць, здымаюць i расказваюць штодзень. Гэта вельмi важна, але не надта цiкава звычайнаму чалавеку. У яго моцную зацiкаўленасць выклiкаюць якраз сувязi нефармальныя. Памiж канкрэтнымi людзьмi з зусiм канкрэтнымi iнтарэсамi. Мне здаецца, гэта яшчэ важней, чым дыпламатыя.

1

Васiль К. — з Хоцiмскага раёна Магiлёўскай вобласцi. Вёска яго называецца, ну, не так важна. I размешчана паблiзу ад расiйска-беларускай мяжы. Настолькi блiзка, што многiя расiяне карыстаюцца паслугамi мясцовай АТС. У сваю чаргу, беларусы маюць магчымасць глядзець праграмы расiйскага ТБ у чыстым выглядзе. Праўда, для гэтага трэба ставiць дзве антэны. Адну настройваюць на рэтранслятар расiйскi, другую — на беларускi. Пераключыў i глядзi. Зручна яшчэ i тым, што плацiш толькi аднаму боку — айчыннаму, а карыстаешся паслугамi абодвух.

— Што ты, — кажа Васiль, — да Масквы ад нас па прамой 370 кiламетраў, да Мiнска — дзесьцi 450.

Вёска яго даволi своеасаблiвая. З гэтага месца варта больш падрабязна. Скажам, у прыватных грамадзян ва ўласнасцi 55 трактароў, а ў мясцовым кааператыве-калгасе — 45. Мужыкi ў свой час дальнабачна сталi купляць спiсаную тэхнiку: мода такая пайшла. Угадалi, у сённяшняй вёсцы трактар — не толькi моцная дапамога ў гаспадарцы, але i крынiца даходу. Адвезцi, перавезцi што-небудзь, калi ласка. Плацi ты — я павязу. Нармальныя рынкавыя адносiны.

Толькi вось узнiкла прагназуемая праблема: салярка. Яе рашылi, канешне, па-нашаму. У сэнсе, устанавiлiся цвёрдыя цэны на калгаснае гаручае. Нядобра, што механiзатары прадаюць салярку прыватнiкам... Ды людзi ёсць людзi, прывыклi выжываць у прапануемых абставiнах. Праблемай занялася нават мiлiцыя. Рашылi. Прыватнiкi таксама: дызельнае палiва купляюць у дальнабойшчыкаў, якiя гоняць свае фуры ў Расiю.

Мiж iншым, старая праблема, яна нiяк не вырашыцца. А менавiта: дзяржаве ў сваiх прыярытэтах трэба быць на баку людзей. Трэба думаць, салярку ў калгасных механiзатараў вяскоўцы купляюць не ад добрага жыцця? А ёсць салярка — нiхто дапамогi ў калгаса не просiць, абыходзяцца сваiмi сiламi.

2

У Васiля грунтоўная гаспадарка: дзве каровы, свiннi, куры, гусi, конь. Так, конi, як i трактары, ёсць цяпер у многiх. Без адной конскай сiлы сёння нiкуды. Адпаведна, i кошт коней выклiкае павагу, у сярэднiм каля 2 мiльёнаў. Васiль некалi набыў выбракаванага жарабца. Сёння гэта прыгажун-цяжкавоз.

Ёсць каровы — ёсць малако — ёсць пакупнiкi.

— Вось слухай, — Васiль задумваецца. — Калгас мне дае за кiлаграм малака 300 рублёў. Малавата. Гэта я адразу разумею, калi прыязджае расiянiн i прапануе мне 700. Што я раблю?

Правiльна, Васiль робiць тое, што i большасць такiх жа гаспадароў: ён заключае з расiйскiм скупшчыкам дагавор i прадае малако яму. Расiя — адразу за рэчкай, скупшчык прыязджае штодзень. Малако перапрацоўваецца ў Расii, прадукты перапрацоўкi прадаюцца там жа, даход — таксама. Цi справядлiва гэта?

Калi гаварыць за Рэспублiку Беларусь — несправядлiва. Малако не можа закупiць мясцовы СВК, не можа здаць яго на мясцовы малаказавод. Завод не можа прадаць масла, смятану, тварог i iнш., атрымаць грошы, заплацiць работнiкам, бо малако «з’ехала» да суседзяў. Таму мясцовая ўлада аб’явiла вайну скупшчыку. Яму не даюць купляць малако, ганяюць, бы зайца. I ўсё роўна ён затаварваецца — яму дапамагаюць зрабiць гэта самi пастаўшчыкi.

Бо калi гаварыць не за дзяржаву, а за канкрэтнага чалавека, то яму такi парадак выгадны: ён прадае малако таму, хто больш дае. Так, з 1 сакавiка закупачныя цэны выраслi. Але нават цана за вышэйшы гатунак не даходзiць да 400 рублёў. Расiянiн зноў на канi. Беларус-прыватнiк таксама. Тая ж сiтуацыя, дарэчы, i з мясам.

— Калгас мне дае за кiло жывой вагi 2,5 тысячы, — працягвае Васiль, — а расiяне — 4 тысячы. Я цялушку прадаю iм.

Эканомiка — навука цяжкая, складаная, але вельмi лагiчная. Напрыклад, тавар, ён чамусьцi мае ўласцiвасць лепш прадавацца там, дзе за яго больш даюць. I тут нiчога не зробiш — заканамернасць жалезная. Няма ў мяне намеру нагнятаць цiск. Проста ёсць супярэчнасць i яе трэба вырашыць так, каб добра было ўсiм...

3

У Васiлёвай вёсцы ёсць ажно два прадпрыемствы: спiртзавод i цэх па вытворчасцi чагосьцi. Рабочыя месцы прапануе сельгаскааператыў. Механiзатар — табе адразу даюць трактар, дом. Жадаючых чагосьцi мала. Сам Васiль працуе сувязiстам, агульны даход у яго за паўмiльёна плюс нефармальныя кантакты з расiянамi.

— Ведаеш, — кажа ён, — аднойчы павёз у Расiю два мяхi мукi. Тут купiў па 50 тысяч за мех, там прадаў па 100. Вось i лiчы «навар»... Эх, два мяхi — гэта не той маштаб...

У яго — так. Затое ў iншых землякоў маштаб ёсць. Праз вёску бясконца iдуць фуры да суседзяў. Вязуць усё, што можна выгадна прадаць. Масла, напрыклад, карыстаецца ў расiян вялiкiм попытам, бо якасць i смак у яго лепшыя. Цiкава, якiя пры гэтым сумы хаваюцца ад падаткаў? Вiдаць, адчувальныя. Гэта датычыцца i прыватнiкаў, i арганiзацый з прадпрыемствамi.

На мяжы, мiж iншым, ёсць i мытнiкi. Хоць мiнуць iх няцяжка, маю на ўвазе расiйскiх мытнiкаў. Заплацi пэўныя грошы ды едзь. Васiль сведчыць:

— Спынiў мяне адзiн. Давай, кажа, 50 рублёў i дуй адсюль. Я ўпёрся. Урэшце аддаў, а ён мне: «А каб цябе! Даў бы адразу... Вунь колькi машын прайшло ўжо! Я начальнiку 300 рублёў штодзень абавязаны даваць, зразумеў?! Каб сюды ўладкавацца — машыну прадаў. Эх...»

Называецца — адзiная мытная зона. Штосьцi тут не так. Вельмi, канешне, добра, што людзi адзiн з адным гандлююць. Патрэбна, праўда, каб гандаль таксама быў цывiлiзаваны. Як i проста чалавечыя адносiны.

4

Пагутарылi з маiм iнфармаваным суразмоўцам аб цэнах.

— На нашы грошы кiлаграм сасiсак там каштуе 2 тысячы, каўбаса — крыху больш. Ды толькi кладзеш гэтую каўбасу на патэльню, а яна распаўзаецца, як... ну, гэта, дзярмо! Есцi немагчыма! У нас людзi там нiчога не купляюць.

Затое нашы прадукты ў смалян папулярныя. Прыемна чуць. I вось вам мiнус рынкавай эканомiкi па-расiйску. Вытворца, значыць, зацiкаўлены толькi ў чыстым прыбытку. Але расiйскай сыравiны не хапае. У ход iдзе беларуская, якая i па цане, i па якасцi вельмi падабаецца. А чаму так?

Васiль, скажам, лiчыць, што калгасы ў Расii разганяць не варта было. Зусiм не пазбаўлена сэнсу. Маёмасць i зямлю раздалi на паi калгаснiкам. Маёмасць была паспяхова прапiтая, зямля проста зарастае. Смаленшчына — не Падмаскоўе, зямля тут пакуль нiкому не трэба. Новыя ж гаспадары араць i сеяць ахвоты не маюць нiякай.

Калгасы або цяперашнiя кааператывы — форма гаспадарання, безумоўна, недасканалая, нават адсталая (у гэтым выглядзе). Але яны выратавалi сельскую гаспадарку (i не толькi) Беларусi ад поўнага знiшчэння. Цяпер гэта ясна.

Васiль у суседзяў бывае часта. Параўноўвае. Думае. Ён там ведае адну вёску, дзе засталося толькi чацвёра старых. Яны жывуць у адной хаце, супольна выжываюць. Калi трэба ўзараць, пасеяць, то наймаюць чалавека. Ва ўсiм астатнiм — адны.

— У нас у вёсках проста народу больш, — кажа Васiль. — А там усе разбеглiся па гарадах, грошы зарабляюць... Да чаго дадумалiся: ездзяць у Польшчу, купляюць там сала i нам прадаюць! Выгадна! З глузду ўжо з’ехалi з гэтай выгадай... А тыя бабулi нiкому i не трэба. Забылiся на iх...

Бывае, прыязджае ад суседзяў «купец», дамаўляецца наконт лесу. Людзi выпiсваюць на рабоце па 10 кубаметраў. 10 чалавек па 10 кубоў — 100 кубаметраў. «Купец» iх вывозiць у Расiю i прадае там з «наварам». Так ва ўсiм...

Ну i якiя высновы зробiць аўтар? Ды нiякiх. Вось мяжа, вось жыццё на ёй. Яно такое. А высновы рабiце самi.

Калi пажадаеце.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сувязi памiж краiнамi бываюць двух вiдаў: афiцыйныя i неафiцыйныя. З першымi ўсё, быццам бы, ясна, пра iх пiшуць, здымаюць i расказваюць штодзень. Гэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика