Былых афiцэраў пакаралi за крадзеж зброi...
Iгар ГРЫШЫН
Сумеснымi намаганнямi следчых Беларускай ваеннай пракуратуры i супрацоўнiкаў Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ краiны раскрыта i спынена дзейнасць злачыннай групы, якая займалася крадзяжом, захоўваннем i рэалiзацыяй зброi i запасных частак да яе.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-групе Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ Беларусi, галоўную ролю ва ўчыненнi злачынства выконвалi два афiцэры адной з вайсковых часцей Мiнскага гарнiзона, якiя непасрэдна выкрадалi давераную iм па службе зброю i запасныя часткi да яе. Iх памагатыя, цывільныя асобы, захоўвалi i рэалiзоўвалi выкрадзенае. У ходзе следства контрразведчыкам удалося знайсцi i канфiскаваць практычна ўсю выкрадзеную зброю i запасныя часткi да яе, у тым лiку 5 аўтаматаў Калашнiкава розных мадыфiкацый, вiнтоўкi Мосiна i ТОЗ-18, карабiн СКС, 34 пiсталеты ТТ, 6 пiсталетаў Макарава, значную колькасць боепрыпасаў да стралковай зброi, а таксама незаконна набытыя ў вынiку раскопак кулямёт Калашнiкава, 4 кавалкi брызантнага выбуховага рэчыва тратыл i гранату РГД-42. Дзеяннi злачыннай групы ацэнены па «заслугах»: Мiнскi мiжгарнiзонны ваенны суд прыгаварыў двух ваеннаслужачых i двух цывільных да адпаведна дванаццацi, дзесяцi, васьмi i двух гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумеснымi намаганнямi следчых Беларускай ваеннай пракуратуры i супрацоўнiкаў Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ краiны раскрыта i спынена дзейнасць
|
|