21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы чакалi цябе, Паўлiк!

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А ШТО ТЫ ЗРАБІЎ ДЛЯ ПАЛЯПШЭННЯ ДЭМАГРАФІІ?

Большасць будучых матуль — наведвальнiц салiгорскага Клуба цяжарных — раджаюць хлопчыкаў

На гэтым тыднi ў аддзеле ЗАГС Салiгорскага райвыканкама адбылася ўрачыстая цырымонiя «прысваення» iмя першаму сёлетняму нованароджанаму салiгарчанiну. Нiкiта Ракаў нарадзiўся 2 студзеня ў сям’i проста юных па цяперашнiм часе бацькоў — 20-гадовай матулi i 22-гадовага бацькi.

Увогуле i сам Салiгорск — горад малады i, бадай, адзiны, дзе ў апошнiя гады мае быць, хоць i невялiкi, але прырост насельнiцтва. Абумоўлена гэта акурат тым, што ў нестарым горадзе пражывае шмат моладзi. А гэта забяспечвае не толькi «перамогу» нараджальнасцi над смяротнасцю, але i некаторыя праблемы.

У Салiгорску назiраецца больш значны ў параўнаннi з многiмi iншымi гарадамi рост колькасцi спажыўцоў наркатычных рэчываў, носьбiтаў ВIЧ-iнфекцыi i iнфекцый, якiя перадаюцца палавым шляхам, падлеткi рана ўступаюць у сэксуальныя зносiны. Таму па iнiцыятыве i пры падтрымцы Фонду ААН у галiне народанасельнiцтва ў вераснi мiнулага года на базе Салiгорскага раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання адкрыўся Цэнтр здароўя моладзi. У па-хатняму ўтульных пакоях любому жадаючаму падлетку можа быць аказана iнфармацыйна-кансультацыўная, лячэбна-дыягнастычная цi псiхалагiчная дапамога ў галiне рэпрадуктыўнага здароўя. Гiнеколаг, уролаг, нарколаг, псiхолаг i каардынатар цэнтра прытрымлiваюцца простых прынцыпаў — бясплатнасцi, даступнасцi, добраахвотнасцi, ананiмнасцi i добразычлiвасцi. За пяць месяцаў з рознымi пытаннямi сюды наведалiся каля 400 падлеткаў i нават 13 дарослых, якiя звярталiся па дапамогу ў вырашэннi сямейных крызiсаў разам з дзецьмi.

Цяпер у горадзе амаль усе ведаюць пра цэнтр i пра тое, што па запрашэнню навучальных устаноў яго супрацоўнiкi могуць правесцi, напрыклад, «круглы стол» па тэме, да якой цяжка падступiцца настаўнiкам. Групавыя заняткi можна наведваць i ў самiм цэнтры. Гэта могуць быць ролевыя гульнi, гаворка на якiх можа iсцi не толькi ўласна пра здароўе, сэксуальныя паводзiны, але i аб тым, напрыклад, што такое сацыяльна сталая сям’я. 14—16-гадовыя дзяўчаты i хлопцы з вялiкай цiкаўнасцю даведваюцца аб тым, як у будучых новаспечаных сямейных адносiнах фармiраваць агульны бюджэт — без спрэчак i скандалаў. Як вядома, аб праблему нерацыянальнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў разбiлася не адна «ячэйка». Як жа дамовiцца? Вось пытанне, на якое пасля гульнi павiнны даць сабе адказ слухачы.

Паводле слоў нарколага цэнтра Галiны Багдановiч, у хуткiм часе па псiхатэрапеўтычную дапамогу павiнна звярнуцца моладзь, у якой ужо сфармiравалася залежнасць ад алкаголю цi наркатычных рэчываў, паколькi падлеткi-эксперыментатары ўжо ахоплены прафiлактычным улiкам. На апошнiм асобы ва ўзросце да 18 гадоў знаходзяцца столькi часу, колькi патрэбна, каб спецыялiсты пераканалiся ў станоўчых зрухах. Звычайна колькi з нагляду здымаюцца, столькi пад яго i трапляюць. Зараз нарколаг трымае ў полi зроку каля 60 чалавек, якiя «засвяцiлiся» з ужываннем алкаголю i таксiчных рэчываў.

А для тых, хто трымаўся здаровага ладу жыцця, планаваў сваю будучыню — чаканых дзяцей — у Салiгорску вось ужо чацвёрты год працуе Клуб цяжарных «Мы чакаем цябе, малыш!». Два заняткi ў месяц па тэматычнаму плану з 8 заняткаў для будучых мам i тат маюць на мэце падрыхтаваць цяжарных жанчын у фiзiялагiчным i псiхалагiчным сэнсе да родаў i догляду дзiцяцi ў пасляродавым перыядзе. Паводле водкукаў членаў клуба — матуль ва ўзросце ад 19 да 44 гадоў, спачатку нават не верылася, што падобнае магчыма не толькi за мяжой. На заняткi запрашаюцца ўрачы, касметолагi, мадэльеры, свяшчэннiкi, страхавыя агенты i многiя iншыя. Па форме гэта трэнiнгi, практычныя заняткi з праглядам вiдэаматэрыялаў. 72 пары атрымалi сертыфiкаты, якiя дазвалялi перажыць роды разам. Цiкава, што 70 працэнтаў нованароджаных клуба — хлопчыкi.

25-гадовая Юлiя — матуля 8-месячнага Паўла кажа, што дзень нараджэння чаканага дзiцяцi выпаў на перыяд памiж заняткамi, але гэта не стала прычынай пропуску наступнага трэнiнгу. «Я знайшла шмат новых сябровак, з якiмi мы хадзiлi на плаванне, спартыўную гiмнастыку, i ўвогуле разам нам лягчэй спраўляцца з новымi абавязкамi», — кажа Юля. Муж i адначасова бацька цалкам падтрымаў яе iнiцыятыву.

Святлана БАРЫСЕНКА,

г. Салiгорск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць будучых матуль — наведвальнiц салiгорскага Клуба цяжарных — раджаюць хлопчыкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика