21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускi iндустрыяльны банк увайшоў у першую тройку крэдытна-фiнансавых устаноў краiны

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэс-рэлiз

27 сакавiка 2006 года адбыўся Агульны сход акцыянераў ААТ «Беларускi Індустрыяльны Банк».

З асноўным дакладам «Аб вынiках работы ААТ «Беларускi Індустрыльяны Банк» у 2005 годзе i Праграме яго развiцця на 2006 год» выступiў старшыня праўлення Андрэй Кiрэеў. Мiнулы год стаўся вельмi плённым для банка. Балансавы прыбытак па стану на 1 студзеня 2006 года склаў 2,5 млрд рублёў, павялiчыўшыся за год у 1,8 раза. Амаль у 1,5 раза ў параўнаннi з папярэднiм годам узраслi актывы, склаўшы 73,2 млрд рублёў. Уласны капiтал банка дасягнуў 19,5 млрд рублёў, або 7,6 млн еўра, валюта балансу — 93,7 млрд рублёў. Па паказчыках рэнтабельнасцi чыстых актываў банк увайшоў у першую тройку айчынных крэдытна-фiнансавых устаноў.

У справаздачным дакладзе старшыня праўлення ААТ «Беларускi Індустрыяльны Банк» А. Кiрэеў адзначыў таксама ў лiку важнейшых пазiтыўных вынiкаў дзейнасцi — рост крэдытнага партфеля i значнае паляпшэнне яго якасцi. Так, на 1 студзеня 2006 г. крэдытны партфель склаў 33,0 млрд рублёў, або 46 працэнтаў ад аб’ёму чыстых актываў (прырост за год — 49 працэнтаў). Забяспечана высокая зваротнасць крэдытаў. Доля праблемных крэдытаў у партфелi склала ўсяго 1,1 працэнта (у мiнулым годзе — 1,6 працэнта). Iстотна змянiлася клiенцкая база банка, яна стала больш рэсурсаёмiстай: рэшткi на бягучых рахунках клiентаў павялiчылiся ў 1,3 раза, сродкi ў каштоўных паперах — у 2,7 раза, грашовыя сродкi клiентаў на дэпазiтных рахунках выраслi амаль у 4 разы.

Дакладчык, падрабязна прааналiзаваўшы работу банка ў 2005 годзе па ўсiх напрамках дзейнасцi, падвёў вынiк: Беларускi iндустрыяльны банк значна ўмацаваў канкурэнтныя пазiцыi ў банкаўскiм сектары краiны.

Акцыянеры прызналi работу праўлення банка ў мiнулым годзе добрай i зацвердзiлi «Праграму развiцця ААТ «Беларускi Індустрыяльны Банк» на 2006 год». Пацверджана авансавае размеркаванне прыбытку за 2005 год у суме 2 611,4 млн рублёў. Рэшткi неразмеркаванага прыбытку ў памеры 868,4 млн рублёў накiраваны ў фонд развiцця банка. Зацверджаны нарматывы размеркавання чыстага прыбытку на 2006 год, вызначана штоквартальная выплата дывiдэндаў па прывiлеяваных акцыях у памеры 13 працэнтаў гадавых.

Акцыянерамi абраны Назiральны савет у складзе трох чалавек. Старшынёй Назiральнага савета пераабраны Уладзiслаў Кацарэнка.

Па ўсiх пытаннях, разгледжаных на агульным сходзе акцыянераў, былi прыняты адпаведныя рашэннi.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 сакавiка 2006 года адбыўся Агульны сход акцыянераў ААТ «Беларускi Індустрыяльны Банк»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика