21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У беларускай зямлi па-ранейшаму шмат прыемных загадак

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Насустрач Дню геолага

Згадзiцеся: калi беларускiх спецыялiстаў запрашаюць прыняць удзел у ацэнцы радовiшчаў карысных выкапняў за мяжой, то гэта сведчыць аб даверы да iх i высокiм класе iх работы. Супрацоўнiкi РУП «БЕЛГЕА» выконвалi гэтую няпростую работу ў Манголii, Кiргiзii, Расii. Але галоўны клопат калектыву — Беларусь.

Нават «няўзброеным» вокам вiдаць, што дзейнасць навукова-даследчага геалагiчнага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «БЕЛГЕА» мае выражаны навукова-прыкладны характар. Калi аналiзаваць, то найбольш значнымi вынiкамi з’яўляюцца распрацоўкi тэхналогii абагачэння горных парод i руд, тэхналогii комплекснай ацэнкi радовiшчаў карысных выкапняў, методыкi спецыяльных гiдрагеалагiчных даследаванняў i палявых сейсмаразведачных работ, апрацоўкi даных сейсмаразведкi i iнш.

Вось толькi адзiн са шматлiкiх прыкладаў навукова-тэхнiчных распрацовак РУП «БЕЛГЕА», у вынiку чаго быў атрыманы значны народнагаспадарчы эфект. У рамках супрацоўнiцтва з ВА «Беларуськалiй» дзякуючы ўдала знойдзенаму праектнаму рашэнню, за кошт бурэння трох дадатковых ствалоў з адной свiдравiны (замест трох дадатковых свiдравiн!) выдаткi на адбор тэхналагiчных проб скарочаны больш чым удвая. Эканомiя сродкаў склала каля 400 тысяч долараў ЗША. Адначасова атрыманы зыходныя даныя для абгрунтавання магчымасцi распрацоўкi 2-га калiйнага гарызонта на Чырванаслабодскiм участку — з запасамi каля 95 мiльёнаў тон сырых солей, i паскарэннем выдачы руды прыкладна на два гады. Раней гэты гарызонт лiчыўся непрыгодным па шэрагу прычын.

Створанае ў кастрычнiку 1990 года, «БЕЛГЕА» прайшло некалькi этапаў станаўлення i ператварылася ў адну з буйнейшых у Беларусi навукова-даследчых устаноў геалагiчнага профiлю. Дакладны выбар напрамкаў даследаванняў дазволiў яму ўстойлiва заняць вядучыя пазiцыi сярод арганiзацый, што выконваюць геолагаразведачныя работы, уключаючы iх навуковае суправаджэнне. Пацвярджэннем служыць паспяховы ўдзел у ажыццяўленнi праграмы паскарэння геолагаразведачных работ па развiццю мiнерала-сыравiннай базы Рэспублiкi Беларусь на 2001—2005 гады, зацверджанай урадам.

Варта адзначыць: па вынiках дзейнасцi «БЕЛГЕА» было сфармiравана 29 заданняў Дзяржаўнай праграмы геолагаразведачных работ на 2006—2010 гады i на перыяд да 2020 года. Iстотна, што нагрузка на «БЕЛГЕА» ў параўнаннi з папярэднiм такiм жа перыядам узрасла амаль удвая. Каля паловы ўсiх аб’ёмаў работ выпадае на навуковае суправаджэнне разведкi нетраў рэспублiкi. Гэта можна расцэньваць як прызнанне высокага патэнцыялу калектыву прадпрыемства.

Адчувальны прырост аб’ёмаў абумоўлены таксама новымi напрамкамi работ па пошуку i разведцы радовiшчаў вуглевадародаў, геолагаразведачных работ на калiйныя солi, цвёрдыя карысныя выкапнi (бурштын, цiтан-цырконiевыя россыпы i iнш.). У вынiку такой актыўнасцi прадпрыемства ўвайшло ў лiк распрацоўшчыкаў i лiчыцца адным з адказных выканаўцаў Плана дзеянняў па iнтэнсiфiкацыi распрацоўкi нетраў Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады, якi зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў.

Зараз у рэспублiцы востра стаiць праблема здабывання цяжкай i вязкай нафты, а таксама выкарыстання адходаў нафтаздабычы i нафтаперапрацоўкi. Айчынныя радовiшчы нафты знаходзяцца на заключнай стадыi распрацоўкi, а штогадовы прырост запасаў нафты не забяспечвае кампенсацыю яе здабычы. Таму выбраныя РУП «БЕЛГЕА» напрамкi работ найбольш поўна адказваюць сiтуацыi i садзейнiчаюць вырашэнню галоўнай задачы, якая стаiць перад беларускiмi нафтавiкамi — максiмальнага замаруджвання тэмпаў падзення аб’ёмаў здабычы нафты.

Спецыялiсты прадпрыемства сумесна з навукоўцамi Iнстытута цепламасаабмену iмя Лыкава распрацавалi лабараторную тэхналогiю ператварэння высокамалекулярных кампанентаў нафты (парафiны, смолы, асфальтэны) у нiзкамалекулярныя злучэннi. Яна можа стаць асновай для стварэння новага метаду здабычы высокавязкай нафты i тэхналогii утылiзацыi адходаў нафтаздабычы.

Унiкальнасць калектыву заключаецца ў тым, што ён з’яўляецца галаўной арганiзацыяй у Беларусі па ацэнцы нетраў рэспублiкi на каштоўныя металы. Прадпрыемства паспяхова выканала комплекс даследаванняў па распрацоўцы тэхналогii абагачэння i дабычы золата, металаў плацiнавай групы з розных парод на тэрыторыi нашай рэс-публікі. Па вынiках гэтых работ, у прыватнасцi, РУП даручана стаць адказным выканаўцам задання па ацэнцы запасаў золата i iншых спадарожных кампанентаў у жалезных рудах Аколаўскага радовiшча, падлiку рэсурснай базы золата i плацiноiдаў у калiйных рудах Старобiнскага радовiшча i на Мiнскiм радовiшчы пясчана-гравiйных матэрыялаў. Створаны на прадпрыемстве навуковы, кадравы, тэхнiчны патэнцыял у галiне пошуку i дабычы каштоўных металаў дазволiў выйсцi на расiйскi рынак — прадпрыемства ўдзельнiчае ў ацэнцы наяўнасцi золата на радовiшчах Чэлябiнскай вобласцi.

А вось гаворачы аб умовах Беларусi, кiраўнiкi «БЕЛГЕА» падкрэслiваюць: пакуль што размова iдзе аб спадарожнай здабычы каштоўных металаў. Калектыў вядзе iх далейшую даразведку. I не толькi iх, бо наша краiна багата iншымi карыснымi выкапнямi...

У пацвярджэнне гэтай iсцiны «БЕЛГЕА» разведала i наладзiла прамысловую здабычу, разлiў i шырокi продаж крэмнiевай пiтной вады пад гандлёвай маркай «Манастырская», якая мае выражаны лекавы эфект. Атрымала айчынны сертыфiкат, што пацвярджае яе высокую якасць, i зараз чакае такi ж мiжнародны дакумент, каб наладзiць экспарт «Манастырскай» у суседнюю Расiю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згадзiцеся: калi беларускiх спецыялiстаў запрашаюць прыняць удзел у ацэнцы радовiшчаў карысных выкапняў за мяжой, то гэта сведчыць аб даверы да iх i в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика