21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алiмпiйскае «золата» ў неалiмпiйскiм вiдзе спорту

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Экстрым

Альпiнiзм не адносiцца да алiмпiйскiх вiдаў спорту, але парадокс: некалькi разоў смельчакам уручалi менавiта ўзнагароды Гульняў. Першае «золата» ў 1924-м за ўклад у асваеннi Гiмалаяў заваяваў Брус Чарльз. Адзiн з альпiнiстаў Тонi Шмiдт так i не змог узяць у рукi свой медаль, бо загiнуў у гарах: за яго i за сябе ўзнагароды атрымаў брат Франц у 1932 годзе. Сярод алiмпiйскiх чэмпiёнаў ёсць муж i жонка Ота Гюнтэр i Хэцi (1936). Гэтыя прыклады пацвярджаюць той факт, што экспедыцыя ў горы — справа небяспечная, а людзi, якiя адважваюцца ўзняцца на вяршынi, сапраўды заслугоўваюць нашай павагi. Адзiн з такiх «снежны барс» Вiктар Кульбачэнка, якi зараз рыхтуецца да экспедыцыi на другую вяршыню свету «Чогоры» цi К-2 ( вышыня 8611 м, Пакiстан).

— Што я ведаю аб сваiм «сапернiку»? — менавiта так беларускi альпiнiст ставiцца да кожнай гары, — ён хоць i ўступае Эверэсту па вышынi прыкладна 250 метраў, але з’яўляецца самым складаным з усiх чатырнаццацi васьмiтысячнiкаў: на Эверэст ужо ўзыходзiлi дзве тысячы чалавек, а на К-2 — дзвесце, ды i то толькi тры за апошнiя пяць гадоў, бо там вельмi круты маршрут, а значыць патрэбна шмат лезцi, а не проста iсцi, ды яшчэ пры моцных парывах ветру, — працягвае. — Гэта экспедыцыя каштуе 11 000 долараў (толькi за абутак трэба аддаць 700) i будзе працягвацца каля двух месяцаў, а ўдзел у ёй возьмуць дзесяць чалавек (большая частка — расiяне).

Хоць нашы альпiнiсты яшчэ не станавiлiся алiмпiйскiмi чэмпiёнамi, будзем спадзявацца, што гэта — справа часу.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Альпiнiзм не адносiцца да алiмпiйскiх вiдаў спорту, але парадокс: некалькi разоў смельчакам уручалi менавiта ўзнагароды Гульняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика