Свята сярод посту
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Сёння, 6 красавiка, у Палацы мастацтваў (Мiнск, вулiца Казлова, 3) а 12-й гадзiне дня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё «Вербнага кiрмашу» — чацвёртай духоўна-асветнiцкай праваслаўнай выставы-продажу. Кiрмаш, па бласлаўленню Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi Фiларэта арганiзаваны выставачным прадпрыемствам «Экспафорум» i Беларускай праваслаўнай царквой, будзе працаваць роўна тыдзень.
Падобныя царкоўныя выстаўкi сталi традыцыйнымi i адбываюцца некалькi разоў на год: напярэдаднi Пакроваў, Ражства Хрыстова i Вялiкадня. I тыя, хто ведае, з асаблiвым пачуццём чакаюць кожную наступную. Напэўна, для наведвальнiкаў, ды i для ўдзельнiкаў кiрмашоў, гэтыя сустрэчы — нешта асабiстае, нейкi асаблiвы настрой, водар, усмешкi незнаёмых табе людзей, добразычлiвыя, душэўныя размовы, прыгожыя, сагрэтыя малiтвай рэчы, якiя ствараюць нi на што не падобную атмасферу. Апроч таго, праваслаўныя кiрмашы — гэта заўсёды магчымасць духоўна ўзбагацiцца, пазнаёмiцца з новымi, цiкавымi людзьмi, даведацца пра самае гарачае жыццё прыходаў, манастыроў, выдавецтваў, майстэрняў. Асаблiвасць «Вербнага кiрмашу» ў тым, што ён адбываецца ў Вялiкi пост — у днi асаблiвага ўстрымання. Таму ў асветнiцкай праграме яго будзе менш канцэртаў i больш лекцый i гутарак. «Адносiны Царквы да грамадзянскага шлюбу», «Пачатак хрысцiянства ў Беларусi», «Псiхалогiя сямейнага выхавання», «Царква i моладзь», «Уваход Гасподзень ва Iерусалiм» — на такiя i iншыя тэмы адбудуцца сустрэчы са святарамi пад дахам кiрмашу. Акрамя таго пройдзе семiнар «Духоўна-асветнiцкая работа ў школе», на якiм выступяць настаўнiкi i навукоўцы. Аляксандр Нiканораў, расiйскi музыказнаўца i этнограф, прачытае лекцыю, прысвечаную званам Пскоўска-Пячорскага манастыра, а Генадзь Лаўрэцкi, беларускi мастацтвазнаўца i старшыня Архiтэктурна-мастацкага Савета Беларускага экзархата, раскажа пра праваслаўную беларускую архiтэктуру, яе традыцыi i сучаснасць. Тут можна будзе набыць вербныя букеты, пiсанкi, дэкаратыўныя свечкi, паштоўкi, кнiгi, аўдыё i вiдэакасеты, абразы, календары, царкоўны посуд, рызы i шмат iншага. Вялiкiм попытам карыстаюцца вырабы майстроў з керамiкi, берасты, лазы, саломкi, паўла-пасадскiя шалi i арэнбургскiя хусткi. Для жадаючых будуць наладжаны майстар-класы па вырабу сувенiраў. I, канешне, абавязкова будзе працаваць кiрмашовая «трапеза» з поснымi тартамi, пернiкамi, мёдам, блiнамi, салатамi, са Свята-Елiсавецiнскай духмянай медавухай i вялiкай колькасцю самых розных прысмакаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 6 красавiка, у Палацы мастацтваў (Мiнск, вулiца Казлова, 3) а 12-й гадзiне дня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё «Вербнага кiрмашу» — чацвёртай дух |
|