Машына ўязджае ў лета
Зiма ў гэтым годзе выдалася зацяжной i халоднай. Многiя аўтааматары закрылi сваiх любiмцаў у гаражы да лепшых часоў i толькi сёння, з прыходам сапраўднай вясны, прыступаюць да раскансервацыi сваiх машын. Вялiкая частка аўтаўладальнiкаў эксплуатавала свае транспартныя сродкi без аглядкi на маразы i стан зiмнiх дарог. Але далёка не ўсе разумеюць, што да вясенне-летняга сезона аўтамабiль неабходна рыхтаваць гэтак жа старанна, як i да зiмы. I адносiцца гэта да кожнага аўтамабiля незалежна ад таго, чакаў ён прыходу вясны ў гаражы або сустрэў халады на дарозе. Машыну да вясенне-летняга сезона таксама трэба рыхтаваць зiмой або ў першы месяц вясны. На жаль, многiя айчынныя ўладальнiкi аўтамабiляў забываюць або не лiчаць патрэбным праводзiць неабходны для гэтага комплекс работ. Сапраўды, навошта рабiць нейкiя дзеяннi, якiя адбiраюць час i грошы, калi аўтамабiль i так абсалютна нармальна ездзiць?! Але, як паказвае практыка, усё добрае калi-небудзь заканчваецца. Няважна, паездзiлi вы на сваiм аўтамабiлi ўсю зiму або стаяў ён у гэты час у цёплым гаражы, усё роўна ў яго сiстэмах адбывалiся нябачныя воку змяненнi, якiя ў самы непадыходзячы момант могуць дрэнна адбiцца на стане машыны. Сiстэмы сiлкавання i змазкi, электрыка i нават кузаў таксама патрабуюць прафiлактыкi. Iснуе комплекс падрыхтоўкi аўтамабiля да вясенне-летняга сезона, якi ўключае ў сябе некаторыя дзеяннi.
Праверка тармазной сiстэмы Праверка тармазной сiстэмы не церпiць адкладу. Па-першае, трэба адразу праверыць узровень тармазной вадкасцi. Калi ён недастатковы, гэта яшчэ нi аб чым не гаворыць. Пракачайце тармазы i праверце ўзровень зноў. Калi ўсё засталося, як раней, то ўжо добра. Калi ж узровень вадкасцi значна зменшыўся, то трэба шукаць няспраўнасцi. Найперш варта ўважлiва агледзець прастору маторнага адсека ў раёне тармазнога бачка на прадмет масляных падцёкаў. Калi яны ёсць — значыць, або бачок трэснуў, або недзе аслабела злучэнне гiдрамагiстралi, або, яшчэ горш, працякае галоўны тармазны цылiндр. Калi ўсё ў парадку, трэба пераходзiць да колаў. Здымiце колы i праверце стан тармазных калодак. Пажадана пачысцiць дыскi, рабочыя цылiндры i супарты ад шлаку, якi сабраўся за зiму. Праверце, цi не цякуць рабочыя цылiндры, — добра, што гэта вiдаць адразу, — i наколькi спраўна яны працуюць. Яшчэ адзiн важны момант, пра якi, як правiла, большасць вадзiцеляў незаслужана забываюць, — стаяначны тормаз. Пажадана праверыць яго работу i адрэгуляваць нацяжэнне троса. Праверка сiстэмы сiлкавання За час зiмовай стаянкi, ды i ў працэсе эксплуатацыi, у бензабаку i на сценках элементаў сiстэмы сiлкавання аўтамабiля могуць сабрацца кандэнсат i адкладаннi, звязаныя з выкарыстаннем няякаснага гаручага i розных прысадак. Пажадана злiць рэшткi бензiну, а ў новы дадаць спецыяльныя ачышчальныя рэагенты, пасля чаго некаторы час «паганяць» рухавiк на халастым ходзе. Лепш за ўсё замянiць паветраны i палiўны фiльтры. Праверка сiстэмы запуску Вывернiце свечкi i агледзьце iх на прадмет нагару i трэшчын. Хутчэй за ўсё давядзецца iх памяняць, асаблiва калi вы карысталiся машынай на працягу зiмы. Нядрэнна было б праверыць i нацяжэнне рамянёў прыводу агрэгатаў. Яны маглi аслабнуць. Праверка электрыкi Акумулятар — на яго варта звярнуць асаблiвую ўвагу, паколькi зiмой да габарытных агнёў, блiжняму святлу фар i астатняй светлатэхнiкi дадаецца абагрэў задняга шкла i вентылятар абагравальнiка. Неабходна праверыць узровень i шчыльнасць электралiту, зачысцiць i праверыць надзейнасць мацаванняў клем акумулятарнай батарэi. Нацяжэнне рэменя генератара таксама павiнна адпавядаць норме. Высакавольтныя правады i крышка трамблера маглi прагарэць, але пакуль яшчэ захоўваць сваю функцыянальнасць. Лепш адзiн раз замянiць камплект правадоў, чым нечакана стаць дзе-небудзь на дарозе. Немалаважны i стан асвятляльных i сiгнальных прыбораў. Паглядзiце работу тармазных агнёў i паваротных сiгналаў. Правiльная рэгулiроўка фар — справа даволi клапатлiвая. На любым сэрвiсе вам зробяць гэта больш хутка i якасна. Праверка сiстэмы змазкi i ахаладжэння Цi не праўда, пасля зiмы выгляд у рухавiка не вельмi прывабны? Праверце ўзровень масла. Калi аўтамабiль стаяў усю зiму, неабходна замянiць масла, калi вы не рабiлi гэта перад падрыхтоўкай да зiмы. За зiму на ўнутранай паверхнi цылiндраў нярэдка ўтвараецца нагар, кольцы разыходзяцца, знiзiўшы тым самым ККД рухавiка. Iснуюць спецыяльныя прысадкi, якiя дабаўляюцца ў палiва, што дапамагаюць сцiраць нагар i павялiчваць працягласць высокай эфектыўнасцi работы рухавiка. Неабходна праверыць стан рэменя газаразмеркавальнага механiзма (ГРМ). Ахаладжальную вадкасць лепш за ўсё памяняць. Праверка i рэгулiроўка хадавой часткi Ёсць сэнс праверыць стан падвескi i рулявога механiзма. Неабходна пачысцiць хадавую частку ад адкладанняў, праверыць люфт шрусаў i стан гумавых чахлоў, прадыягнаставаць пярэднюю i заднюю падвескi, рулявое кiраванне. Не забудзьцеся прывесцi ў норму цiск у шынах, праверыць развал-сыходжанне i балансiроўку колаў, змянiць зiмовыя шыны на летнiя, нарэшце. Мыццё i чыстка Рэагенты, якiя выкарыстоўваюцца зiмой для барацьбы з абледзяненнем дарожнага пакрыцця, аказваюць сур’ёзнае разбуральнае дзеянне не толькi на эмаль кузава, але i на шматлiкiя гумавыя пракладкi. Таму раiм пасля зiмы добра памыць машыну са спецыяльнымi аднаўляючымi шампунямi i нацерцi паверхню палiролямi. Акрамя таго, нядрэнна было б апрацаваць гумавыя ўшчыльняльнiкi шкла i дзвярэй спецыяльнымi ачышчальнымi растворамi. Неабходна памыць маторны адсек i рухавiк, бо бруд i дарожныя рэагенты маюць уласцiвасць назапашвацца на ўнутраных паверхнях маторнага адсека i агрэгатах, што садзейнiчае распаўсюджванню карозii, ды i ўтрымлiваць рухавiк у чысцiнi карысна. Трэба адзначыць, што глабальная праверка тэхнiчнага стану кожныя паўгода дапамагае не толькi быць у курсе спраў слабых бакоў сваёй машыны, але i аператыўна выяўляць i выпраўляць нечаканыя непаладкi. Дзмiтрый МАРОЗАЎ, старшы iнспектар АiП ДАI УУС адмiнiстрацыi Савецкага раёна Мiнска.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма ў гэтым годзе выдалася зацяжной i халоднай. Многiя аўтааматары закрылi сваiх любiмцаў у гаражы да лепшых часоў i толькi сёння, з прыходам сапраўд
|
|