Цана нафты: да новых рэкордаў...
Iгар ШЧУЧЭНКА
Прагноз Пасля ўзрушэнняў, лiчаць некаторыя эксперты, кошт барэля зноў знiзiццаПачатак гэтага тыдня вызначыўся iстотным ростам цэн на сусветных рынках на нафтавыя фьючарсы: на тэрмiновым рынку нафта ў сярэднiм падаражала за панядзелак на 2 працэнты, або на 1,40 долара ЗША, пры гэтым цана нафты Brent дасягнула новага абсалютнага рэкорду — 68,99 долара за барэль. Аналiтыкi, якiя сочаць за развiццём сiтуацыi, не выключалi тады таго, што рост цэн можа працягвацца. Так яно i адбылося: ранiцай у аўторак кошт нафты зноў павысiўся. Аднак доўгатэрмiновай падобная тэндэнцыя наўрад цi стане, лiчаць некаторыя эксперты. — Цана нафты наогул была высокай, — выказвае сваё бачанне сiтуацыi вядомы эканамiст Валерый Дашкевiч. — Яна знаходзiлася на ўзроўнi да 60 долараў за барэль, апускаючыся ў асобныя днi крыху нiжэй за 55 долараў. Рост цэн на нафту ў першы гандлёвы дзень гэтага тыдня быў выклiканы апасеннямi наконт дэфiцыту паставак нафты на сусветны рынак. Так, патэнцыяльную пагрозу ў гэтым плане выклiкае Iрак. Да таго ж паўплывала на сiтуацыю i пагроза Венесуэлы аб скарачэннi паставак нафты. Усё ў сукупнасцi i «ўсхвалявала» цэны, якiя наблiзiлiся да мiнулагодняй рэкорднай адзнакi. Праўда, на мой погляд, нiчога страшнага далей не адбудзецца: калi цана пераадолее мяжу ў 70 долараў i, магчыма, наблiзiцца максiмум да адзнакi ў 75 долараў за барэль, то потым яна зноў пачне зніжацца. Справа ў тым, што на такiм узроўнi цэн скарачаецца попыт на нафту, скарачаецца яе спажыванне. — Нават такi буйны спажывец нафты як, напрыклад, той жа Кiтай, якi ў апошнiя гады нарошчвае куплю нафты, будзе вымушаны адмовiцца ад закупак? — Кiтай, канешне, уплывае на цану нафты, але i гэта краiна, дзе мяркуецца, што яе эканамiчны рост запаволiцца, памяншае попыт на нафту пры пэўных цэнах. Справа ў тым, што многiя галiны эканомiкi пры высокiх цэнах становяцца нiзкарэнтабельнымi. Хоць, у прынцыпе, нафта выкарыстоўваецца, у першую чаргу, як маторнае палiва, а на атрыманне цяпла, электраэнергii яе iдзе менш. — Значыць, вы мяркуеце, што iстотнага падаражання нафты ў гэтым годзе не будзе? — Думаю, што не. Цана на нафту, паўтаруся, была i так дастаткова высокай, а таму ў працэнтных адносiнах рост цэн будзе невялiкiм. — Але расцi цана ўсё ж такi будзе. Што датычыцца Расii, то яна па-ранейшаму будзе атрымлiваць звышдаходы ад продажу нафты? — Зразумела. У Расii яшчэ больш папоўняць свой стабiлiзацыйны фонд. — А чаго чакаць нам? — Нiчога асаблiвага. Адзiны непрыемны момант — для Беларусi можа крыху падаражаць нафта, якую нам пастаўляюць расiяне. — Трэба меркаваць, што ў сваю чаргу вырастуць цэны i на нафтапрадукты? — Так. I, натуральна, мы можам крыху больш зарабiць на пастаўцы з рэспублiкi нафтапрадуктаў. Чаму крыху? Таму што ўзровень цэн на нафтапрадукты таксама дастаткова высокi, i iх iстотнага росту чакаць не трэба.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўзрушэнняў, лiчаць некаторыя эксперты, кошт барэля зноў знiзiцца |
|