Турнiр, што спрыяе сяброўству
Iрына ПРЫМАК
У 1989 годзе спартсменка Марына Лобач атрымала ордэн Дружбы народаў. Зараз, ужо з’яўляючыся начальнiкам упраўлення аздараўленчай работы ў прадстаўнiцтве Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Мiнскай вобласцi, яна працягвае наладжваць сяброўскiя адносiны памiж краiнамi пры дапамозе ўсё той жа мастацкай гiмнастыкi: гэтымi днямi ў сталiчным зале «Дынама» праходзiць V мiжнародны турнiр на прызы алiмпiйскай чэмпiёнкi Марыны ЛОБАЧ.
У спаборнiцтвах бяруць удзел 60 спартсменак ва ўзросце 11—15 гадоў. «Мастачкi» прыехалi з Расii, Украiны, Латвii, Эстонii, Венгрыi, Малдовы, Лiтвы. Нашу краiну прадстаўляюць дваццаць дзяўчат. Пераможцамi турнiру ў розныя гады станавiлiся беларускi, iмёны якiх зараз вядомы ўсiм аматарам мастацкай гiмнастыкi: гэта Валерыя Курыльская, Кацярына Бязверхая, Настасся Iванькова, Мелiта Станюта. Паводле слоў Марыны Вiкенцьеўны, з кожным годам спаборнiцтвы становяцца ўсё больш папулярнымi. — Турнiр носiць статус адкрытага, таму да нас з задавальненнем прыязджаюць дынамаўскiя спартсменкi розных краiн. На гэты раз сабралiся «мастачкi» ажно з васьмi дзяржаў. З гэтага года юнiёркi бяруць удзел у iндывiдуальных спаборнiцтвах чэмпiянату свету, таму турнiр для дзяўчат — добрая практыка. Галоўным прызам стане унiкальны хрустальны кубак ручной работы, эскiз якога распрацавала сама Марына Лобач, а яе iдэю ажыццявiлi спецыялiсты завода, што знаходзiцца ў мястэчку Бярозаўка непадалёк ад Лiды. Аднак падарункi атрымаюць не толькi пераможцы, але i ўсе ўдзельнiцы. Партнёрам БФСТ «Дынама» ў правядзеннi турнiру з’яўляецца мiжнародны аўтамабiльны холдынг «Атлант-М».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1989 годзе спартсменка Марына Лобач атрымала ордэн Дружбы народаў. Зараз, ужо з’яўляючыся начальнiкам упраўлення аздараўленчай работы ў прадстаўнiцт |
|