Медалi на трэку
Iгар МАКСIМАЎ
Беларускiя велагоншчыкi паспяхова выступаюць на першынстве свету ў французскiм Бардо. Наталля Цылiнская здабыла сёмае чэмпiёнскае званне ў сваiм каронным гiце на 500 метраў.
Яна круцiла педалi настолькi хутка, што сарвала апладысменты як балельшчыкаў, так i суддзяў. У прызёры таксама трапiў яшчэ адзiн прадстаўнiк нашай краiны: Васiль Кiрыенка заняў па ачках трэцяе месца ў групавых гонках. Шкада толькi, што беларус не здолеў узняцца вышэй на п’едэстале, бо ў папярэднiм заездзе абагнаў вядучых гоншчыкаў свету з Расii, Украiны, Англii i Грэцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя велагоншчыкi паспяхова выступаюць на першынстве свету ў французскiм Бардо. Наталля Цылiнская здабыла сёмае чэмпiёнскае званне ў сваiм карон |
|