Адказнасць за выбух у Тэль-Авiве ўзяў «Iсламскi джыхад»
Адказнасць за выбух, здзейснены ў панядзелак у рэстаране хуткага харчавання каля старой аўтастанцыi на поўднi сталiцы Iзраiля, узяў на сябе радыкальны палесцiнскi рух «Iсламскi джыхад».
Акрамя таго, пра сваё дачыненне да тэракта заявiла групоўка «Брыгады пакутнiкаў Аль-Аксы», якая з’яўляецца баявым крылом арганiзацыi ФАТХ. Паводле некаторых звестак, пры выбуху загiнулi як мiнiмум сем чалавек, колькасць параненых — не менш за 60 чалавек. Нагадаем, што ў нядзелю лiдар групоўкi «Iсламскi джыхад» Рамадан Салах заявiў, што яго арганiзацыя будзе прадпрымаць «пастаянныя спробы» здзейснiць тэракты супраць iзраiльцян. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказнасць за выбух, здзейснены ў панядзелак у рэстаране хуткага харчавання каля старой аўтастанцыi на поўднi сталiцы Iзраiля, узяў на сябе радыкальны |
|