Львам не рэкамендуецца захапляцца халодным шампанскiм...
Гараскоп здароўя на наступны тыдзень
АВЕН. У аўторак пастарайцеся пазбягаць стрэсаў i фiзiчных нагрузак. У сераду не варта ўжываць цяжкую i вострую ежу. Старайцеся прытрымлiвацца разумнай дыеты. У нядзелю слабым месцам можа быць лiмфатычная сiстэма, не выключаны праблемы з кiшэчнiкам. ЦЯЛЕЦ. Самаадчуванне ў пачатку тыдня будзе выключна добрым. У сераду пастарайцеся вельмi асцярожна абыходзiцца з агнём. У пятнiцу для паляпшэння самаадчування няблага наведаць лазню, каб не даць хваробе, якая з цiкавасцю пазiрае на ваш арганiзм, падабрацца блiжэй. БЛIЗНЯТЫ. Адгарадзiце сябе ад бескарысных сустрэч i непатрэбных зносiнаў. Непажадана злоўжываць моцнымi спiртнымi напоямi, асаблiва ў панядзелак. У другой палове тыдня беражыце бронхi i лёгкiя, горла i грудзi. У пятнiцу пажадана не рабiць рэзкiх рухаў. Адзiн з выхадных дзён прысвяцiце аднаўленню сiл. РАК. У панядзелак слабым месцам становiцца скура, магчымы алергiчныя рэакцыi. У чацвер пастарайцеся засцерагчы сябе ад бескарыснай iнфармацыi i непатрэбных кантактаў. У пятнiцу нельга напружваць зрок — гэта можа спрыяць галаўному болю. У нядзелю беражыце нiжнюю частку пазваночнiка. ЛЕЎ. Не захапляйцеся халодным шампанскiм i iншымi моцна ахалоджанымi алкагольнымi напоямi. Пазбягайце скразнякоў i боек. Пры захоўваннi гэтых правiлаў вашаму здароўю нiчога не павiнна пагражаць. ДЗЕВА. Нервовае напружанне ў першай палове тыдня можа прыцягнуць за сабой ускладненнi ва ўзаемаадносiнах з блiзкiмi i ўпадак сiл. У панядзелак пажадана не ўжываць мясных прадуктаў. У аўторак варта звярнуць увагу на iмунную сiстэму: магчыма, ёй патрэбна дапамога. ШАЛI. Пры вялiкiх перагрузках пакiдайце дастаткова часу для адпачынку. У панядзелак не паддавайцеся на эмацыянальныя правакацыi — i вы захаваеце энергiю i сiлы на ўвесь тыдзень. Чацвер спрыяльны для ачышчэння верхнiх дыхальных шляхоў i лёгкiх. СКАРПIЁН. На дрэннае самаадчуванне скардзiцца не давядзецца, але пастарайцеся канцэнтраваць увагу, калi пераходзiце дарогу. У сераду можаце адчуць прылiў сiл, з’явiцца ўпэўненасць у тым, што многае можаце. Гэта найлепшым чынам адаб’ецца на вашым настроi. СТРАЛЕЦ. У панядзелак памяшканне павiнна быць добра праветраным, iнакш могуць узнiкнуць цяжкасцi з дыханнем. Асаблiва на гэтым тыднi адчувальныя рукi i плечы. У чацвер можа непакоiць страўнiк, таму звярнiце асаблiвую ўвагу на якасць прадуктаў, якiя ўжываеце. КАЗЯРОГ. У панядзелак i аўторак будзьце больш асцярожныя з фiзiчнымi нагрузкамi, беражыце сэрца i звязкi. У чацвер звярнiце ўвагу на косную сiстэму i пазваночнiк. У нядзелю адпачнiце ў спакойнай абстаноўцы. Шматлюдныя мерапрыемствы не для вас. ВАДАЛЕЙ. Перагрузка на рабоце можа выклiкаць ператамленне ў канцы тыдня, таму размяркоўвайце свае сiлы раўнамерна. У чацвер пастарайцеся пазбавiць сябе ад лiшняй iнфармацыi, не варта занадта шмат працаваць. У суботу звярнiце ўвагу на работу падстраўнiкавай залозы. РЫБЫ. Калi збiралiся зайсцi да ўрача — не адкладвайце вiзiт, колькi б прычын для гэтага не знайшлося. Магчыма знiжэнне гемаглабiну. Калi не будзеце ўдзяляць належнай увагi свайму здароўю, то верагодна абвастрэнне хранiчных захворванняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гараскоп здароўя на наступны тыдзень
|
|