КДБ спынена дзейнасць злачыннай групы
19 красавiка 2006 года Камiтэтам дзяржбяспекi праведзена не маючая аналагаў аперацыя па спыненню процiпраўнай дзейнасцi арганiзаванай групы асоб, якiя займалiся рэалiзацыяй на экспарт пiламатэрыялаў з выкрадзенага ў краiне лесу.
Падчас аперацыi былi праведзены вобыскi ў офiсах i памяшканнях 20 фiрмаў, размешчаных у Мiнскай, Магiлёўскай i Брэсцкай абласцях. Арыштавана вялiкая колькасць дакументальных матэрыялаў, у тым лiку i на электронных носьбiтах (больш за 60 камп’ютараў), дарагiя аўтамабiлi, буйныя сумы ў замежнай валюце, незарэгiстраваная агнястрэльная зброя. Затрыманы i змешчаны ў Следчы iзалятар КДБ 12 чалавек з лiку арганiзатараў процiпраўнай дзейнасцi. Устаноўлена, што для правядзення незаконных аперацый з лесам i пiламатэрыяламi была створана сетка з 40 камерцыйных фiрмаў, у тым лiку i за межамi Беларусi. Паводле папярэднiх ацэнак, «левы» экспарт складаў каля 20 працэнтаў ад агульнага аб’ёму экспарту пiламатэрыялаў па рэспублiцы. У грашовым эквiваленце — гэта больш за 20 млн. долараў ЗША. Для параўнання, у 2005 годзе арганiзацыi Мiнлесгаса экспартавалi прадукцыi на суму больш за 80 млн. долараў ЗША. Асаблiвасць процiпраўнай дзейнасцi заключалася ў тым, што аперацыi з пiламатэрыяламi праводзiлiся праз дзяржаўныя прадпрыемствы-спецэкспарцёры, у вынiку чаго дзялкi «вярталi» сабе за фактычна выкрадзены лес яшчэ i 18 працэнтаў у выглядзе ПДВ. Такiм чынам, эканамiчны ўрон дзяржаве наносiўся двойчы. Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi ўзбуджана крымiнальная справа па арт. 210 КК Рэспублiкi Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi). У следчых наперадзе карпатлiвая работа па выяўленню кола асоб i дакументаванню ўсiх эпiзодаў процiпраўнай дзейнасцi, а таксама высвятленню прычын i ўмоў, якiя садзейнiчалi ўчыненню злачынства. Цэнтр iнфармацыi i грамадскiх сувязяў КДБ Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 красавiка 2006 года Камiтэтам дзяржбяспекi праведзена не маючая аналагаў аперацыя па спыненню процiпраўнай дзейнасцi арганiзаванай групы асоб, якiя
|
|