21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кармацэх-юбiляр на калёсах

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ

Сапраўднай унiверсальнасцю прыцягнулi да сябе ўвагу айчынных жывёлаводаў машыны для прыгатавання кармоў маркi «Гаспадар» (захаваем фiрменную назву — «Хозяин»), якiя сталiчнае прадпрыемства «Захаграмаш» выпускае па лiцэнзii iтальянскiх фiрмаў з камплектуючых вядучых еўрапейскiх вытворцаў. Гэта адначасова здрабняльнiк, змешвальнiк i раздатчык кармоў для жывёлы, абсталяваны праграмным комплексам для разлiку аптымальных рацыёнаў. Сапраўдны высокатэхналагiчны кармацэх на калёсах. Вытворцы гарантуюць рэальнае павелiчэнне прываг i надояў на 15—30 працэнтаў, змяншэнне расходу палiва i электраэнергii, эканомiю самiх кармоў.

Калi ўдавацца ў падрабязнасцi, то такi трактарны прычэп займаецца прыгатаваннем паўнацэннай кармавой сумесi з больш чым 10 розных кампанентаў — сена, саломы (у тым лiку цюкаванай), сiласу, сенажу, караня-плодаў, камбiкорму i iншых. Час змяльчэння i змешвання пасля загрузкi — усяго пяць хвiлiн. Раўнамерная выгрузка праз спецыяльны жолаб цi скрабковым транспарцёрам на вышыню да 0,7 метра робiцца прама ў кармушкi жывёле цi на кармавы стол. Ёмiстасць у 12 куб. метраў дазваляе забяспечыць кармамi 1000 i больш галоў у змену.

Становiцца зразумелым, чаму на ваўкавыскай «Зорцы» працуе аж шэсць такiх комплексаў, i па чатыры — у «Астрамечаве», у «Саўгасе «Слуцк», у СПК «Абухава» i некаторых iншых гаспадарках. У многiх жа — па два-тры.

I вось апошняя навiна: на прадпрыемстве сышоў з канвеера пяцiсоты унiверсальны кармараздатчык. Генеральны дырэктар Анатоль Федзюковiч лiчыць, што дзецiшча яго калектыву здольна iстотна падмацаваць беларускiх i расiйскiх жывёлаводаў. У планах прадпрыемства — падвоiць выпуск прадукцыi, якая стопрацэнтна разыходзiцца на тэрыторыi ад Белавежжа да Усурыйскага краю i паўсюдна працуе выдатна.

Прадстаўнiк Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання рэспублiкi канкрэтызаваў задачу для калектыву: ужо сёння патрэбна да чатырох тысяч гэтых унiкальных машын толькi для Беларусi. Здаецца, калектыў такому iстотнаму павелiчэнню нагрузкi толькi рады.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўднай унiверсальнасцю прыцягнулi да сябе ўвагу айчынных жывёлаводаў машыны для прыгатавання кармоў маркi «Гаспадар» (захаваем фiрменную назву — «
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика