Спорт-тайм
МАКСIМАЛЬНЫ ВЫНIК У ПАРЫ
У iндывiдуальных спаборнiцтвах турнiру серыi «Мастэрс» у Монтэ-Карла Максiм Мiрны «вылецеў» яшчэ ў першым крузе, а ў парным разрадзе дайшоў да фiналу i выйграў у француза Фабрыса Сантора i серба Ненада Зiмоньiча — 6:2, 7:6 (7:2). Беларус святкаваў перамогу ў дуэце са сваiм самым удалым напарнiкам, шведам Йонасам Б’ёркманам, з якiм сёлета ўжо станавiўся мацнейшым двойчы — у Маямi (ЗША) i Дохе (Катар). ЛЯХОВIЧ ДЫКТУЕ ЎМОВЫ Чэмпiён WBO ў суперцяжкай вагавай катэгорыi Сяргей Ляховiч можа прадаставiць рэванш Лейману Брустару, калi беларуса задаволяць фiнансавыя ўмовы чарговай сустрэчы з амерыканцам. Прыгадаем, што за сваю перамогу Белы Воўк атрымаў толькi 170 тысяч долараў, а Брустар — некалькi мiльёнаў, нягледзячы на паражэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У iндывiдуальных спаборнiцтвах турнiру серыi «Мастэрс» у Монтэ-Карла Максiм Мiрны «вылецеў» яшчэ ў першым крузе, а ў парным разрадзе дайшоў да фiналу |
|