21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Савеце Рэспублiкi — структурныя змены

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Парламенцкі дзённік

Адбылося чарговае пасяджэнне Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу.

Парламентарыi, у прыватнасцi, адобрылi праект Закона «Аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». Адобраны дакумент прадугледжвае працяг тэрмiну перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё» да 1 студзеня 2007 года.

Таксама члены Савета Рэспублiкi адобрылi праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях спрашчэння парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў». Паводле слоў старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па заканадаўству i дзяржаўнаму будаўнiцтву Наталлi Андрэйчык, законапраект забяспечвае ўвядзенне ў работу натарыята краiны прынцыпу «аднаго акна». Акрамя таго дакументам «устанаўлiваецца адмiнiстрацыйная адказнасць за парушэнне тэрмiнаў здзяйснення натарыяльных дзеянняў...».

Парламентарыi прынялi таксама да ведама Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 лютага 2006 года № 2 «Аб унясеннi змянення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лютага 1997 года № 1». Паводле слоў старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэту i фiнансах Сцяпана Пiсарэвiча, разгледжаны Дэкрэт адмяняе патрабаванне рэгiстраваць пашпартныя даныя пры набыццi замежнай валюты...

Члены верхняй палаты беларускага парламента адобрылi таксама структурныя змены ў Савеце Рэспублiкi. Так, была лiквiдавана Пастаянная камiсiя па сацыяльных пытаннях. Адначасова былi створаны дзве новыя камiсii — Пастаянная камiсiя па дэмаграфiчнай бяспецы i сацыяльнаму развiццю i Пастаянная камiсiя па адукацыi, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях. Старшынёй першай створанай камiсii была абрана былы мiнiстр аховы здароўя Беларусi Людмiла Пастаялка. Старшынёй другой створанай камiсii быў абраны Анатоль Новiкаў, якi ўзначальваў лiквiдаваную Пастаянную камiсiю Савета Рэспублiкi па сацыяльных пытаннях.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося чарговае пасяджэнне Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика