Паўсюдна гарыць i палае...
Сяргей РАСОЛЬКА
23 пажары адбылiся з-за неасцярожнага абыходжання з полымем пры выпальваннi сухой раслiннасцi ў Мiнскай вобласцi за мiнулыя выхадныя днi. Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, «чырвоны певень» пашкодзiў 4 дамы, 4 дачы, 17 хлявоў, лазню, 5 надворных пабудоў.
Напрыклад, у вёсцы Замужанне Барысаўскага раёна сям’я гараджан так i не паспела дабудаваць новы дачны дом — неасцярожнае абыходжанне з полымем неўстаноўленай асобы прывяло да таго, што загарэлася адна са сцен. У гэтым жа раёне апоўднi ў нядзелю паступiла паведамленне з вёскi Старабарысаў, дзе ад падпаленай травы загарэўся будынак цаглянага склада. Толькi за нядзелю ў цэнтр аператыўнага кiравання пры Мiнскiм абласным упраўленнi МНС паступiла 90 (!) паведамленняў аб узгараннях травы, хмызняку, лесу. 96 адзiнак тэхнiкi i 233 чалавекi выязджалi на тушэнне практычна ва ўсiх раёнах вобласцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 пажары адбылiся з-за неасцярожнага абыходжання з полымем пры выпальваннi сухой раслiннасцi ў Мiнскай вобласцi за мiнулыя выхадныя днi |
|