Дырэктар-прайдзiсвет?..
Iгар ГРЫШЫН
Брэсцкiмi праваахоўнiкамi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да дырэктара аднаго з мясцовых гандлёвых прыватных прадпрыемстваў.
Ён разам з земляком, вадзiцелем аднаго з ТАА, спрабавалi правесцi аферу, дзякуючы якой маглi казачна пабагацець. Паводле папярэдняй iнфармацыi, напрыканцы мiнулага года фiгуранты справы iнсцэнiравалi разбойны напад на груз, што належаў прадпрыемству: маўляў, невядомыя на тэрыторыi Польшчы выкралi яго. Адпаведныя дакументы дырэктар падрыхтаваў, а пасля махлярскiм шляхам спрабаваў атрымаць ад Брэсцкага фiлiяла Беларускага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства экспартна-iмпартнага страхавання страхавую суму ў памеры 884 мiльёны 500 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкiмi праваахоўнiкамi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да дырэктара аднаго з мясцовых гандлёвых прыватных прадпрыемстваў
|
|