Нiзкаякасная бакалея
Iгар ГРЫШЫН
Як нас дураць Прадпрымальны сталiчны жыхар арганiзаваў прадпрыемства, дзе расфасоўвалiся фальсiфiкаваныя бакалейныя тавары.Больш таго, бакалея, што iшла ў ход, была нiзкай якасцi. Аднак у продаж яна паступала пад маркай вядомых беларускiх вытворцаў. Папярэдне ўстаноўлена i тое, што расфасаваны тавар меў несап-раўдныя звесткi аб тэрмiнах годнасцi харчовых прадуктаў. Што датычыцца рэалiзацыi падробнай бакалеi, то махляру ўдалося наладзiць яе на рынках Мiнска. Кропку на незаконным бiзнэсе 52-гадовага дзялка паставiлi супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю. На падпольным прадпрыемстве было канфiскавана 35 тон круп, апарат для фасоўкi, упаковачныя стужкi i этыкеткi айчынных вытворцаў на харчовыя прадукты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальны сталiчны жыхар арганiзаваў прадпрыемства, дзе расфасоўвалiся фальсiфiкаваныя бакалейныя тавары |
|