Арганiзавана супраць арганiзаванай
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Экспрэс-аналiз Праваахоўным органам Беларусi ўдалося мiнiмiзаваць уплыў арганiзаванай злачыннасцi на крымiнагенную сiтуацыю ў краiне.Паводле звестак рэспублiканскай Пракуратуры, за апошнiя 5 гадоў колькасць злачынстваў, якiя здзяйсняюць арганiзаваныя групы, iстотна не павялiчваецца. Напрыклад, у 2001 годзе былі зафiксаваны 443 такiя злачынствы, у 2002-м — 398, у 2003-м — 333, у 2004-м — 457, у 2005 годзе — 496 злачынстваў. «Сумнае» лiдарства па колькасцi злачынстваў падобнага кшталту ўтрымлiвае Гомельская вобласць. Летась у гэтым рэгiёне было зарэгiстравана 136 парушэнняў закона арганiзаванымi групамi, у сталiцы — 92, у Гродзенскай вобласцi — 72, у Вiцебскай — 66, у Брэсцкай — 52, у Магiлёўскай — 38, у Мiнскай вобласцi — 37 працэнтаў. Найчасцей арганiзаваныя злачынцы займаюцца крадзяжом аўтамабiляў, кантрабандай наркотыкаў, спiртных напояў i цыгарэт, незаконным гандлем алкаголем, «экспартам» дзяўчат за мяжу з мэтай сэксуальнай эксплуатацыi, вымагальнiцтвам, разбоямi. Як сведчыць практыка пракурорскага нагляду, «вернай» спадарожнiцай арганiзаванай злачыннасцi па-ранейшаму застаецца карупцыя. Пры дапамозе карупцыянераў з дзяржаўных органаў беларускiя «мафiёзi», напрыклад, ажыццяўлялi свой крымiнальны аўтабiзнэс, а таксама займалiся кантрабандай падакцызных тавараў i нелегальным гандлем алкагольнай прадукцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўным органам Беларусi ўдалося мiнiмiзаваць уплыў арганiзаванай злачыннасцi на крымiнагенную сiтуацыю ў краiне
|
|