Спорт-тайм
УДАЛЫ СТАРТ
Паспяхова для нашых спартсменаў завяршылiся першыя матчы каманднага чэмпiянату свету па настольнаму тэнiсе, што праходзiлi ў нямецкiм Брэмене. Калi жаночая зборная не пакiнула нiякiх шанцаў прадстаўнiцам Сербii i Чарнагорыi (Таццяна Кастрамiна, Вiкторыя i Веранiка Паўловiч выйгралi з агульным лiкам 3:0), то мужчынская дружына прымусiла пахвалявацца. Сапернiкамi нашых спартсменаў сталi моцныя расiяне, таму перамога беларусаў стала нечаканасцю, але далася яна не так лёгка — 3:2. УСТУПIЛI ЎКРАIНЦАМ Стала вядома, што на першынства свету па хакеі з-за траўм у беларскую зборную не прыедуць Канстанцiн Кальцоў i Аляксей Калюжны. Руслан Салей i Андрэй Касцiцын пакуль затрымлiваюцца за акiянам, бо iх клубы прабiлiся ў плэй-оф Кубка Стэнлi. Аднак нацыянальная зборная не чакае iх: склаўшы клюшкi: беларусы правяраюць уласныя сiлы ў таварыскiх матчах. Пасля двух перамог над нарвежцамi, нашых iгракоў напаткала няўдача ў першым матчы з украiнцамi. Хоць падначаленыя Глена Хэнлана на гэты раз гулялi дома i змаглi адкрыць лiк яшчэ ў першым перыядзе, але iнiцыятыву не ўтрымалi i ўступiлi — 5:3. Шайбы ў саставе нашай дружыны закiнулi Дзмiтрый Мялешка, Сяргей Ярковiч i Алег Антоненка. Паўторная сустрэча адбудзецца сёння ў Гомелi. МЕДАЛI НЕ СПЛЫЛI На адкрытым чэмпiянаце Украiны па плаванню ў ластах беларусы заваявалi 2 залатыя, 6 сярэбраных i 3 бронзавыя медалi. Нашу краiну прадстаўлялi выхаванцы Наваполацкай спецыялiзаванай дзiцяча-юнацкай спартыўна-тэхнiчнай школы ДТСААФ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паспяхова для нашых спартсменаў завяршылiся першыя матчы каманднага чэмпiянату свету па настольнаму тэнiсе, што праходзiлi ў нямецкiм Брэмене |
|