Бiзнэсу БДУ на рынку адукацыi — 10 гадоў
Гэтымi днямi Iнстытуту бiзнэсу i менеджменту тэхналогiй БДУ адзначае сваё 10-годдзе.
Утвораны ў 1996 годзе як «спецфакультэт перападрыхтоўкi кадраў...» пры Белдзяржунiверсiтэце бiзнэс-iнстытут за кароткi тэрмiн ператварыўся ў буйную навучальную адзiнку, якая перакоўвае дыпламаваных спецыялiстаў вышэйшага i сярэдняга звяна ў сапраўдных акул-прадпрымальнiкаў — фiнансiстаў, праграмiстаў... За 10 гадоў паспяховай работы са сцен Iнстытута бiзнэсу i менеджменту тэхналогiй БДУ выйшла 726 выпускнiкоў, 206 з якiх атрымалi дыпломы «Магiстра бiзнэс-адмiнiстравання», 212 прайшлi праграмы перападрыхтоўкi па такiх напрамках, як фiнансы i крэдыт, веб-дызайн, менеджмент, 308 прайшлi па Мiжнародных стандартах фiнансавай справаздачнасцi, павышэнню якасцi менеджменту. Кiраўнiк, прафесар БДУ Уладзiмiр Апанасовiч падкрэслiў, што Iнстытут — гэта вельмi дынамiчны арганiзм, якi пастаянна шукае найбольш эфектыўнае прыкладанне свайго iнтэлектуальнага i арганiзатарскага патэнцыялу для адукацыйных праектаў, у тым лiку i для рэалiзацыi праектаў мiжнароднага ўзроўню. Кар. «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi Iнстытуту бiзнэсу i менеджменту тэхналогiй БДУ адзначае сваё 10-годдзе
|
|