«Пенсiйная прыбаўка» — у сярэднiм 9 долараў
Сяргей ГРЫБ
З 1 мая сярэдняя працоўная пенсiя ў Беларусi павялiчыцца прыкладна на 9 долараў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва.
Як адзначыла Валянцiна Каралёва, майскае павелiчэнне будзе праведзена на падставе росту сярэдняй зарплаты рабочых i служачых краiны за I квартал гэтага года — адносна паказчыку заробкаў, якi выкарыстоўваўся падчас папярэдняга пераразлiку. Пры гэтым мiнiмальная працоўная пенсiя ў наступным месяцы складзе 123 400 рублёў (рост на 6,2 працэнта), максiмальная пенсiя працуючых пенсiянераў (пры стажы не менш чым 45 гадоў у мужчын цi 40 гадоў у жанчын, а таксама iндывiдуальным каэфiцыенце 1,3 i вышэй) — 295 930 рублёў (павелiчэнне — 8 працэнтаў), максiмальная пенсiя непрацуючых пенсiянераў (пры такiм жа стажы i каэфiцыенце заробку 4,0 i вышэй) — 407 680 рублёў (8 працэнтаў). Што да так званай сярэдняй пенсii, то з 1 мая яна павысiцца на 7,7 працэнта i будзе адпавядаць 259 600 рублям. Адначасова, зазначыла Валянцiна Каралёва, таксама з 1 мая ў сувязi са змяненнем бюджэту пражытачнага мiнiмуму (яго новы сярэднi памер будзе 162 500 рублёў) у Беларусi павялiчацца надбаўкi i павышэннi да пенсiй, а таксама сацыяльныя пенсii — у параўнаннi з красавiком iх рост складзе 2,8 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 мая сярэдняя працоўная пенсiя ў Беларусi павялiчыцца прыкладна на 9 долараў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла начальнiк галоўнага ўпраў |
|