Аляксандр Лукашэнка: «еўрапейцы i амерыканцы пазiтыўна настроены на супрацоўнiцтва з Беларуссю»Аляксандр Лукашэнка ўчора на перагаворах з Уладзiмiрам Пуцiным заявiў, што еўрапейцы i амерыканцы, нягледзячы на «шумiху», усё ж такi пазiтыўна настроены на супрацоўнiцтва з Беларуссю. «Мы супрацоўнiчаем у жыццёва важных пытаннях, асаблiва ў эканомiцы», — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ў Беларусi няма праблемы кансалiдацыi палiтычных сiл пасля выбараў. «Гэта сапраўды вельмi важна — кансалiдацыя палiтычных сiл. Але ў нас няма такой праблемы. За дзеючага прэзiдэнта прагаласавала практычна ўсё насельнiцтва, уключаючы частку таго электарату, якi павiнен быў прагаласаваць за апазiцыю. Таму калi i аб’ядноўваць кагосьцi — то гэта яшчэ адна-дзве тысячы чалавек, на жаль — малалетак, якiя спрабавалi за грошы быццам бы штосьцi дэстабiлiзаваць. Таму размова можа iсцi толькi аб кансалiдацыi гэтай часткi грамадства», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. «Я не магу сказаць, што яны нам не важныя. I дзве тысячы — гэта вельмi важна. Але калi яны будуць займаць iншую пазiцыю, мы i без iх абыдземся. Мы краiну ўтрымаем у патрэбным напрамку. I Расii, i сусветнаму супольнiцтву сорамна за нас не будзе», — дадаў беларускi лiдар. Уладзiмiр Пуцiн у сваю чаргу адзначыў, што яму было прыемна пачуць, што прэзiдэнт Беларусi настроены канструктыўна. «Як бы нi складвалася сiтуацыя, у нас сапраўды з Вамi будуць пытаннi, якiя мы маглi б абмеркаваць у нефармальнай абстаноўцы. У нас заўсёды быў насычаны парадак дня, але не таму, што ў нас шмат нявырашаных пытанняў, а таму, што ў нас вельмi шмат агульных пытанняў», — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы, звяртаючыся да Уладзiмiра Пуцiна. Беларускi лiдар таксама праiнфармаваў свайго расiйскага калегу аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 20-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС, праведзеных у рэспублiцы. Уладзiмiр Пуцiн, вiтаючы Аляксандра Лукашэнку, падкрэслiў гатоўнасць абмеркаваць як пытаннi двухбаковага супрацоўнiцтва, так i ў цэлым сiтуацыю ў рэгiёне. Прэзiдэнт Расii сказаў, што яму вельмi прыемна бачыць Аляксандра Лукашэнку пасля завяршэння выбарчай кампанii ў Беларусi. Ён таксама выказаў надзею на тое, што пасля таго, як улягуцца эмоцыi, усе ўдзельнiкi выбарчай кампанii ў Беларусi засяродзяць увагу на пазiтыўных момантах i вырашэннi агульных праблем. «Упэўнены, што ўсе тыя планы, якiя мы намячалi раней, будуць рэалiзаваны», — заявiў Уладзiмiр Пуцiн. Разам з тым ён дадаў, што пакуль у ажыццяўленнi намечанага ёсць нямала праблем. На сустрэчы прэзiдэнты дзвюх краiн абмеркавалi актуальныя пытаннi саюзнага будаўнiцтва, двухбаковага гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння, супрацоўнiцтва ў энергетычнай сферы, каардынацыi пазiцый у рамках iнтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы i на знешнепалiтычнай арэне, а таксама сiтуацыю ў рэгiёне. Пасля завяршэння перагавораў адбылося рабочае снеданне ад iмя Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiра Пуцiна ў гонар Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi, пасля якога кiраўнiкi дзвюх дзяржаў прадоўжылi сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка ўчора на перагаворах з Уладзiмiрам Пуцiным заявiў, што еўрапейцы i амерыканцы, нягледзячы на «шумiху», усё ж такi пазiтыўна настро |
|