Прэзiдэнт накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднай выстаўкi «СМI ў Беларусi»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Х Мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўкi «СМI ў Беларусi» i I Беларускага iнфармацыйнага форуму. «Правядзенне гэтых значных мерапрыемстваў у нашай краiне сведчыць аб адкрытасцi беларускага грамадства, аб iмкненнi Беларусi актыўна праводзiць самастойную iнфармацыйную палiтыку.
Сродкi масавай iнфармацыi з’яўляюцца важным камунiкатыўным каналам, ад iх работы ў многiм залежыць настрой думак людзей i фармiраванне грамадскай думкi. Праўдзiвае, сапраўды таленавiтае слова журналiста дапамагае аб’ектыўна i непрадузята ацанiць няпростыя падзеi сучаснага жыцця, знайсцi правiльныя рашэннi складаных праблем», — гаворыцца ў прывiтаннi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Х Мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўкi «СМI ў Беларусi» i I Беларускага iнфарм
|
|