Паважаныя суайчыннiкi!
Дарагiя ветэраны!
Сардэчна вiншую вас з вялiкiм святам — Днём Перамогi! 9 Мая для беларускага народа з’яўляецца сiмвалам нацыянальнай гордасцi i памяцi. Гэтая дата назаўсёды золатам упiсана ў летапiс Рэспублiкi Беларусь. Яна — у сэрцы кожнага, хто ведае цану мiру, хто вышэй за ўсё ставiць гонар i свабоду сваёй Айчыны. У гады цяжкiх выпрабаванняў вялiзная краiна ў адзiным парыве ўзнялася на барацьбу з фашысцкiм агрэсарам. Адна на ўсiх бяда параднiла людзей розных нацыянальнасцяў i веравызнанняў, абудзiла найвышэйшы патрыятызм, гераiзм i стойкасць. Немагчыма пераацанiць уклад у Перамогу беларусаў, якiя самаахвярна змагалiся супраць ненавiснага ворага i адчулi на сабе неймаверныя цяжкасцi i нягоды самай працяглай i кровапралiтнай вайны. Нiзкi паклон вам, адважныя франтавiкi, партызаны i падпольшчыкi, мужныя працаўнiкi тылу. Бясконцая ўдзячнасць ад тых, хто жыве цяпер, i будучых пакаленняў. Колькi б гадоў ні прайшло, мы нiколi не забудзем слаўную Перамогу. Подзвiг удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны — вечны прыклад сiлы духу i дружбы народаў — натхняе на дасягненне высокiх мэтаў: умацаванне магутнасцi Беларусi i развiццё ўсебаковага супрацоўнiцтва з брацкiмi народамi. Са святам Перамогi, дарагiя суайчыннiкi, мiру вам i дабрабыту! Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя ветэраны! Сардэчна вiншую вас з вялiкiм святам — Днём Перамогi!
|
|