Ад iмя дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Ад iмя дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i ад сябе асабiста сардэчна вiншую калектыў газеты «Звязда» з Днём друку.
У наш час, у перыяд сур’ёзных сацыяльных i эканамiчных перамен, цяжка пераацанiць значнасць прадуманага, узважанага, адточанага друкаванага слова. Ваша газета выконвае адказную мiсiю, аб’ектыўна iнфармуючы людзей аб палiтыцы нашай краiны, яе эканомiцы, развiццi дзяржаўнасцi, дапамагаючы чытачу выбраць верныя жыццёвыя арыенцiры, садзейнiчаючы кансалiдацыi нашага грамадства. Iмкненне пастаянна быць у гушчы падзей, гатоўнасць прыйсцi на дапамогу людзям — гэтыя цудоўныя якасцi сталi састаўнымi часткамi паважлiвых адносiнаў грамадства да вашай прафесii. Ваша ўменне глядзець на жыццё вачамi чытачоў, бачыць iх патрэбы i спадзяваннi дапамагае i нам, дэпутатам, аб’ектыўна ацэньваць сiтуацыю, выяўляць вострыя праблемы, шукаць верныя шляхi iх вырашэння. Выказваю асаблiвую ўдзячнасць за аб’ектыўнае асвятленне дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, за тое, што газета «Звязда» прадастаўляе дэпутатам магчымасць выказаць сваю пазiцыю па вельмi актуальных пытаннях грамадска-палiтычнага жыцця, данесцi яе да сваiх выбаршчыкаў. Ад усёй душы жадаю Вам i Вашым калегам новых творчых удач, моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту. Няхай нялёгкая праца журналiста заўсёды па заслугах будзе ацэнена яе галоўным экспертам — чытачом! У. М. КАНАПЛЁЎ, Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
i ад сябе асабiста сардэчна вiншую калектыў газеты «Звязда» з Днём друку
|
|