21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi дапамога ў сувязi з выхадам на пенсiю не будзе абкладацца падаходным падаткам

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпiсаў Указ № 295 «Аб вызваленнi ад падаткаабкладання выхадных дапамог, што выплачваюцца на падставе калектыўных дагавораў, пагадненняў».

Указ выдадзены кiраўнiком дзяржавы на падставе прапаноў працоўных калектываў i грамадзян. Гэтым дакументам вызваляюцца ад абкладання падаходным падаткам выхадныя дапамогi, атрыманыя фiзiчнымi асобамi ў парадку i на ўмовах, прадугледжаных калектыўным дагаворам, пагадненнем, у сувязi з iх выхадам на пенсiю.

Да прыняцця ўказа ад падаткаабкладання вызвалялiся толькi выхадныя дапамогi, што выплачвалiся работнiкам у выпадках i памерах, вызначаных заканадаўчымi актамi. Таму пры iх атрыманнi грамадзяне павiнны былi выплацiць падаходны падатак, памер якога мог скласцi да 30 працэнтаў ад сумы дапамогi.

Велiчыня выхадной дапамогi, якая вызваляецца ад падаткаабкладання, абмежавана максiмальным памерам выхадных дапамог, што выплачваюцца на прадпрыемствах рэспублiкi, i складае дзевяць сярэднямесячных заработных плат работнiка.

Прыняцце гэтага акта кiраўнiком дзяржавы ўзмацняе сацыяльную абарону грамадзян, забяспечвае рэалiзацыю iмi сваiх эканамiчных iнтарэсаў i правоў у галiне сацыяльна-працоўных адносiн i з’яўляецца матэрыяльнай падтрымкай кожнага работнiка ў рэспублiцы, якi выходзiць на пенсiю.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпiсаў Указ № 295 «Аб вызваленнi ад падаткаабкладання выхадных дапамог, што выплачваюцца на падставе ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика