Запуск першага беларускага штучнага спадарожнiка Зямлi «БелКА» назначаны на 28 чэрвеня
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Этап распрацоўкi першага беларускага штучнага спадарожнiка Зямлi «БелКА» завершаны.
Аб гэтым паведамiў сёння намеснiк кiраўнiка Федэральнага касмiчнага агенцтва Расii Юрый Насенка на пасяджэннi дзяржаўнай камiсii па правядзенню лётных выпрабаванняў апарата «БелКА» i гатоўнасцi яго да адпраўкi на касмадром Байканур. У пасяджэннi камiсii прымае ўдзел старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч. Як адзначыў Юрый Насенка, беларускi i расiйскi бакi правялi вялiкi комплекс работ па стварэнню сучаснага касмiчнага апарата, якi не ўступае па сваiх характарыстыках лепшым сусветным узорам. Паводле яго слоў, «БелКА» з’яўляецца ў многiм пiянерскiм. У прыватнасцi, па сваiх тэхналагiчных рашэннях. Запускам свайго спадарожнiка Беларусь увойдзе ў лiк касмiчных дзяржаў свету, падкрэслiў намеснiк старшынi Федэральнага касмiчнага агенцтва Расii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Этап распрацоўкi першага беларускага штучнага спадарожнiка Зямлi «БелКА» завершаны
|
|