Унутраны гандаль Беларусi павiнен забяспечваць растучыя патрэбнасцi насельнiцтва
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Унутраны гандаль Беларусi павiнен забяспечваць растучыя патрэбнасцi насельнiцтва. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр краiны Сяргей Сiдорскi 11 мая на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўваўся праект праграмы развiцця ўнутранага гандлю на 2006—2010 гады.
Паводле падлiкаў, праз пяць гадоў аб’ём грашовых даходаў насельнiцтва Беларусi ўзрасце да Br58 трлн. Пры гэтым тавараабарот дасягне Br41,2 трлн. «Мы павiнны звязаць гэтую грашовую масу i стварыць такiя ўмовы гандлю, каб людзi захацелi купiць тавар, тады грошы застануцца ў нашай краiне, — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр. — Цяпер не стаiць задача вырабiць i паставiць у гандаль вялiкую колькасць тавару. Неабходны асартымент, пастаяннае абнаўленне тавараў, iх даступнасць, магчымасць выбару для спажыўца». Акрамя таго, адзначыў кiраўнiк урада, гандлёвыя прадпрыемствы павiнны ўмець прадаць тавар, прывабiць пакупнiка, таму iх заработную плату неабходна паставiць у залежнасць ад таго, як яны гандлююць. Асобным блокам, на яго думку, павiнна разглядацца работа з прадпрымальнiкамi — гандаль на рынках будзе ўзнiмацца на ўсё больш высокi цывiлiзаваны ўзровень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унутраны гандаль Беларусi павiнен забяспечваць растучыя патрэбнасцi насельнiцтва |
|