Велапрабегам — за сяброўства i здаровы лад жыцця
На тэрыторыi Смаленскай i Магiлёўскай абласцей праходзiць велапрабег «Моладзь Расii i Беларусi — дарога ў будучае Саюзнай дзяржавы».
У велапрабегу бяруць удзел 15 маладых расiян. Яны — студэнты i аспiранты ВНУ Смаленска. Арганiзаваў велапрабег маладзёжны парламент, якi працуе пры Смаленскай абласной думе. — Наш велапрабег прымеркаваны да 61-й гадавiны Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне, — расказаў аспiрант Смаленскага дзяржаўнага унiверсiтэта Дзмiтрый Цяплухiн. — Мы яшчэ маем на мэце папулярызацыю здаровага ладу жыцця — нiхто з удзельнiкаў велапрабегу не курыць i не злоўжывае алкаголем. А таксама спадзяёмся на аднаўленне кантактаў i сувязяў, якiя былi страчаны памiж нашымi краiнамi пасля распаду СССР. Расiяне зрабiлi прыпынак у Горках. Гаспадары сустрэлi велапрабег хлебам-соллю. У райцэнтры расiяне пазнаёмiлiся з Беларускай сельскагаспадарчай акадэмiяй, правялi таварыскую сустрэчу па валейболу, а таксама наладзiлi для горацкiх студэнтаў i выкладчыкаў прэзентацыю свайго маладзёжнага парламента. Ён iснуе ў Смаленскай вобласцi каля 5 гадоў i з’яўляецца своеасаблiвым «лобi» моладзi i студэнтаў у органе дзяржаўнай улады, а таксама i школай лiдарства для маладых людзей. У выхадныя днi мiжнародны велапрабег пабывае ў Мсцiславе i Крычаве, а 14 мая праз расiйскi райцэнтр Хiславiчы вернецца ў Смаленск. Яго ўдзельнiкi праедуць паўтысячы кiламетраў, i па вяртаннi iм будзе прысвоены спартыўны разрад. У наступным годзе да расiян мяркуюць далучыцца маладыя аматары веласпорту з Беларусi. Iлона IВАНОВА, Горацкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi Смаленскай i Магiлёўскай абласцей праходзiць велапрабег «Моладзь Расii i Беларусi — дарога ў будучае Саюзнай дзяржавы»
|
|