Расiя i Канада — у чвэрцьфiнале
Iрына ПРЫМАК
Хакей. Чэмпiянат свету Фактар родных сцен пакуль не надта дапамагае гаспадарам сусветнага першынства па хакею, якiя выступаюць у групе «Е»: у першым матчы другога адборачнага раунда латышоў пакрыўдзiлi канадцы — 11:0. Паводле меркавання галоўнага трэнера латвiйскай дружыны Алега Знарока, каманда краiны кляновага лiста перамагла не без дапамогi арбiтра Лукера (ЗША). «У першым перыядзе мы гулялi ў поўным саставе толькi чатыры хвiлiны. Няўжо правiлы парушаем толькi мы?» — здзiвiўся настаўнiк. На такiя паводзiны суддзi балельшчыкi адрэагавалi даволi эмацыянальна: закiдалi арэну смеццем i адпусцiлi ў адрас рэферы некалькi «добрых» слоў. Матч нават быў двойчы спынены, каб навесцi на лёдзе парадак.Становiшча каманд у групе «Е»: Г В Н П Ш А Канада 3 3 0 0 20-2 6 Фiнляндыя 2 1 1 0 8-3 3 ЗША 2 1 0 1 4-3 2 Чэхiя 2 0 2 0 4-4 2 Латвiя 3 0 1 2 1-17 1 Нарвегiя 2 0 0 2 2-10 0 Першая гульня ў сэкстэце «F» памiж Расiяй i Украiнай таксама завяршылася «сухiм» зыходам — 6:0 на карысць нашых усходнiх суседзяў. Пасля пройгрышу галоўны настаўнiк «жоўта-блакiтных» Аляксандр Сеўканд адзначыў: «Мы засталiся без трох абаронцаў. Такiм саставам нам пакуль цяжка спаборнiчаць з Расiяй». Аднак, нягледзячы на перамогу i здабытыя ачкi, расiяне згубiлi свайго нападаючага Аляксандра Харытонава: той атрымаў цяжкую траўму i таму выбыў з гульнi прыкладна на паўгода. Галоўны коўч расiйскай зборнай Уладзiмiр Крыкуноў палiчыў, што Харытонава «выдалiлi» спецыяльна. Становiшча ў групе «F»: Г В Н П Ш А Расiя 3 3 0 0 13-5 6 Швецыя 2 1 1 0 8-6 3 Швейцарыя 2 1 1 0 6-5 3 Беларусь 2 1 0 1 4-4 2 Славакiя 2 0 0 2 4-6 0 Украiна 3 0 0 3 3-12 0 Учора вечарам, калi нумар быў падпiсаны ў друк, наша зборная сустрэлася са шведамi. Сёння беларусы выйдуць на лёд супраць украiнцаў. 16 мая сапернiкамi будуць швейцарцы. Зборныя, якiя змагаюцца за захоўванне сваёй прапiскi ў элiце, згулялi наступным чынам: Славенiя — Данiя — 3:3, Iталiя — Казахстан — 3:2.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фактар родных сцен пакуль не надта дапамагае гаспадарам сусветнага першынства па хакею, якiя выступаюць у групе «Е»: у першым матчы другога адборачнаг
|
|