Армейскiя «прыхватызатары»
Iгар ГРЫШЫН
На «чыстую ваду» Чацвярых ваеннаслужачых, якiя мелi дачыненне да крадзяжоў палiва, вывелi на «чыстую ваду» супрацоўнiкi Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ краiны разам са следчымi Гродзенскай мiжгарнiзоннай ваеннай пракуратуры.Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-групе Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ Беларусi, праходзячы службу ў розных вайсковых часцях, што дыслацыравалiся ў Гродзенскай вобласцi, i адказваючы за ўлiк, захоўванне i выдачу гаруча-змазачных матэрыялаў, гэтая чацвёрка стварыла ўстойлiвы механiзм крадзяжу, якi дазволiў iм выкрасцi каля 20 тон палiва. Фiгурантам гэтай справы прыйшлося кампенсаваць нанесены ўрон у памеры 25 мiльёнаў рублёў, да таго ж судом iм назначана пакаранне ў выглядзе 2,5 года абмежавання волi, 2 месяцаў арышту, 1 года абмежавання па службе i ўтрымання 15—20 працэнтаў з грашовага ўтрымання. Больш суровыя меры прыняты да ваеннаслужачага Асiповiцкага гарнiзона: контрразведчыкi разам з кантрольна-рэвiзiйным упраўленнем Мiнабароны выявiлi недастачу хiмiчнай маёмасцi на складзе вайсковай часцi, што стала вынiкам нядбайных адносiнаў да службы начальнiка склада. Апошнi фактычна ўхiлiўся ад выканання службовых абавязкаў падчас перадыслакацыi вайсковай часцi з аднаго гарнiзона ў iншы, што прывяло да растраты давераных матэрыяльных каштоўнасцяў. Ён прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай прыгавору на 2 гады, але, застаючыся на свабодзе, яму неабходна выплацiць урон у памеры... звыш 220 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвярых ваеннаслужачых, якiя мелi дачыненне да крадзяжоў палiва, вывелi на «чыстую ваду» супрацоўнiкi Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ краiны раз |
|