Шлях пачынаўся з «Чырвонкi»...
На факультэце журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта прайшла рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя «Маладзёжная журналiстыка Беларусi: гiсторыя i сучаснасць», прысвечаная 85-годдзю з дня выхаду першага нумара газеты «Чырвоная змена».
... Так, роўна 85 гадоў назад — напрыканцы красавiка 1921-га — на нашай Бацькаўшчыне загучаў голас новага, нябачнага, а значыць, i нязвычнага для таго часу выдання — газеты «Красная смена» («Чырвоная змена»). Паводле сведчанняў тагачасных дакументаў i архiўных матэрыялаў, непасрэдна старонак газеты, яна адразу ж заваявала ў асяроддзi юнакоў i дзяўчат павагу i аўтарытэт. З «Чырвонкай» надоўга i трывала звязалi свае творчыя лёсы Янка Купала i Якуб Колас, Мiхась Чарот i Максiм Гарэцкi, Паўлюк Трус i Анатоль Вольны, Алесь Дудар i Андрэй Александровiч, Кандрат Крапiва i Адам Бабарэка... А потым былi Вялiкая Айчынная вайна i пасляваеннае аднаўленне роднай Беларусi, асваенне цалiны i Байкала-Амурская магiстраль, палёты ў космас i мелiярацыя беларускага Палесся, дзесяткi iншых, насамсрэч велiчных спраў i здзяйсненняў, уклад у ажыццяўленне якiх найперш уносiла моладзь, а, значыць, i баявы друкаваны орган Беларускай рэспублiканскай камсамольскай арганiзацыi — «Чырвоная змена». Дарэчы, у сямiдзесятыя гады ХХ стагоддзя тыраж газеты дасягаў 100 тысяч экзэмпляраў! ... Аб слаўных этапах «Чырвонкi» на працягу васьмi з паловай дзесяцiгоддзяў, шляхах станаўлення i развiцця маладзёжнай журналiстыкi нашай рэспублiкi ў цэлым, яе сённяшнiм стане, на канферэнцыi ў БДУ гаварылi: дэкан факультэта журналiстыкi, кандыдат фiлалагiчных навук дацэнт Сяргей Дубовiк, доктар гiстарычных навук прафесар Алег Слука, кандыдаты навук Пётр Дарашчонак, Аляксандр Свораб, Сцяпан Говiн, Уладзiмiр Касько, Анатоль Мяснiкоў, кiраўнiкi i супрацоўнiкi цяперашнiх маладзёжных сродкаў масавай iнфармацыi Беларусi. Адзначалiся не толькi поспехi i набыткi газет, часопiсаў, радыё i тэлебачання, але найбольш — пралiкi i ўпушчэннi ў iх дзейнасцi, выказвалася занепакоенасць iх становiшчам, трывога — за будучыню.... Мяркуецца, што матэрыялы рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi «Маладзёжная журналiстыка Беларусi: гiсторыя i сучаснасць» будуць выдадзены асобнай брашурай, а гутарка аб яе стане i перспектывах развiцця з удзелам кiраўнiкоў дзяржаўных структур i СМI, навукоўцаў i даследчыкаў, усiх, хто зацiкаўлены ў гэтым, прадоўжыцца ў самы блiжэйшы час. Кар. «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На факультэце журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта прайшла рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя «Маладзёжная журналiстыка Бела |
|