Клопаты на градках
Пасля ўсходаў пры вiльготным i цёплым надвор’i ўзнiкае небяспека з’яўлення вялiкай колькасцi пустазелля. Яно можа апярэдзiць i заглушыць культурныя раслiны. Да праполкi трэба прыступаць, не чакаючы падсыхання глебы. Калi яна вiльготная, то пры выдаленнi пырнiку i iншых шматгадовых раслiн менш пашкоджваюцца культурныя пасевы. Пры гэтым трэба iмкнуцца вырываць пустазелле з коранем. Некаторыя знiшчаюць пустазелле. I паступаюць неразважна. Вырваныя раслiны (акрамя пырнiку i iншых шматгадовых) — выдатны матэрыял для кампосту.
Не менш важная работа — своечасовае прарыванне. Пры празмерным загушчэннi культурныя раслiны канкурыруюць адна з адной. А гэта прыводзiць да недабору ўраджаю, знiжэння яго якасцi. Пры першым прарываннi, якое супадае з утварэннем на раслiнах аднаго-двух сапраўдных лiсткоў, выдаляюць звычайна самыя слабыя i хворыя раслiны. Пры спазненнi павялiчваецца небяспека пашкоджання каранёвай сiстэмы. Другое прарэджванне праводзяць праз 10—15 дзён пасля першага. Доўгiя дажджы вымываюць з глебы частку пажыўных элементаў, раслiны ў дадзеных умовах аслабленыя. Таму ў такiя перыяды неабходна праводзiць падкормку. Уносiць угнаеннi лепш у раствораным выглядзе, а калi ў сухiм, то з закладваннем у глебу. Лепш прымяняць настоi конскага i курынага памёту, каравяку. Для закладвання ўгнаення памiж радамi робiцца канаўка. У яе залiваецца вадкасць. Потым усё закрываецца. Такiя падкормкi пажадана праводзiць два разы: першая — калi ўтвараюцца два-тры сапраўдныя лiсты, другая — два тыднi пасля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўсходаў пры вiльготным i цёплым надвор’i ўзнiкае небяспека з’яўлення вялiкай колькасцi пустазелля
|
|