21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У сталiцы вырасце «Хрустальная ружа»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Турнiры

У блiжэйшы уiк-энд у Мiнску ў чацвёрты раз адбудзецца этап Гран-пры па мастацкай гiмнастыцы «BelSwissBank», на якiм магчыма будзе пабачыць 23 зборныя. Дзеля гэтага ў сталiчным Палацы спорту спецыяльна растапiлi лёд, бо летась шэраг спартсменак скардзiлiся на холад. Спаборнiцтвы завершацца традыцыйным шоу «зорак». Дарэчы, канкурыраваць з беларускiм прадстаўленнем пакуль не могуць нiякiя iншыя краiны.

Як адзначыў генеральны сакратар Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Генадзь Катулiн, у кожным еўрапейскiм горадзе ёсць свае адметнасцi: «Напрыклад, у Бруселi — гэта фестываль кветак. У нас таксама ёсць своеасаблiвы кiрмаш кветак, дзе прадстаўлены лепшыя грацыi свету. Маю на ўвазе мiнскi этап Гран-пры».

Асаблiвасцю сёлетняга турнiру стане адсутнасць спаборнiцтваў сярод маленькiх «мастачак» — «Baby Cup». Акрамя гэтага леташнi «Кубак перамогi» перайменаваны ў «Хрустальную ружу». Галоўны трэнер нашай нацыянальнай зборнай Iрына Ляпарская растлумачыла змяненнi наступным чынам:

— Цяжка сумяшчаць дзiцячы турнiр з Гран-пры, якi патрэбна правесцi на вялiкiм узроўнi, ды i «Baby Cup» даўно заслужыў таго, каб выйсцi з ценю спаборнiцтваў сярод дарослых (дзiцячы турнiр запланавана правесцi ў снежнi, каб падараваць маленькiм сапраўдную казку пад Новы год). Што ж датычыцца выбару назвы для Кубка, то ў мiнулым годзе ён называўся «Кубкам перамогi», бо быў прымеркаваны да 60-годдзя перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. На гэты раз вырашылi назваць спаборнiцтвы «Хрустальнай ружай», таму што ружа — каралева кветак, а хрусталь — верх вытанчанасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы уiк-энд у Мiнску ў чацвёрты раз адбудзецца этап Гран-пры па мастацкай гiмнастыцы «BelSwissBank»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика