21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыта Турава: пешшу за «золатам»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

П’ЕДЭСТАЛ

Яна ўвайшла ў гiсторыю ў прамым сэнсе гэтага слова, бо ўзнагароды ёй дастаюцца дзякуючы менавiта хадзьбе. Спартыўнай хадзьбе. На Алiмпiядзе ў Афiнах лёгкаатлетка спынiлася ў кроку ад п’едэстала, на першынстве свету ў Хельсiнкi стала сярэбраным прызёрам. Днямi ў iспанскай Ла-Каруньi спартсменка змагла абысцi чэмпiёнку свету расiянку Алiмпiяду Iванову на цэлую хвiлiну (!) i заваявала Кубак свету на дыстанцыi 20 кiламетраў сярод 88 удзельнiц. Сёння госця нашай рубрыкi — Рыта Турава.

— Вiншую з перамогай! Як змаглi выйграць на Алiмпiядзе?

— Умовы ў нас усiх былi аднолькавыя — i сонца, i вецер. Проста я, напэўна, лепш была падрыхтавана на той момант. На шчасце, праблемы, якiя ўзнiклi ў мяне на першых двух кiламетрах, мне не перашкодзiлi далей: вельмi балелi ногi, але потым адпусцiла. А галоўнае — тое, што фiнiшавала, бо выступленне залежыць ад шматлiкiх фактараў. На дыстанцыi я адчувала: сiлы iсцi далей ёсць, але дадаць тэмпу ўжо не магу. Iмкнулася яго проста не збаўляць. Мне вельмi дапамагла расiянка Пятрова, якая пайшла ў адрыў, а я за ёй. На 12-м кiламетры здолела адарвацца, — узгадвае Рыта i дадае: — а наогул лiчу, што я выступiла на чатыры з плюсам.

— Сусветны рэкорд устанавiць не спрабавалi?

— Не. Дзеля гэтага патрэбна было больш рыхтавацца, а ў мяне такой мэты не было.

— Ваша старэйшая сястра Алеся — вядомая бягуння. Як ладзяць у адной сям’i дзве спартсменкi?

— Добра. Мы, дарэчы, разам адзначалi маю перамогу на Кубку свету. З-за таго, хто з нас больш узнагарод заваюе, звычайна не спрачаемся. Думаю, што сястра наогул за мяне радуецца, як i я за яе поспехi.

— А чаму вы не займаецеся з Алесяй адным вiдам спорту? Спартыўная хадзьба больш падабаецца?

— Наадварот! Да яе стаўлюся, як да працы. А наогул, калi ўзгадваць мой прыход у спорт, то ўсё пачалося са школы ў Дуброўне Вiцебскай вобласцi, адкуль я родам. Спачатку там займалася агульнай фiзiчнай падрыхтоўкай. У асноўным бегала i скакала. У 11-м класе ўзяла ўдзел у чэмпiянаце рэспублiкi сярод юнiёраў. Памятаю, што тады я была ў тапках з дзiркамi, адкуль выглядвалi пальцы, але гэта мне не перашкодзiла заняць ганаровае другое месца. Так i пачалося, закруцiлася... Перабралася ў Мiнск i выбару ўжо не было — спартыўная хадзьба ды ўсё. Праўда, потым на нейкi час перайшла на бег, але ў 2003-м зноў вярнулася да хадзьбы.

— Чым захапляецеся акрамя спорту?

— Нiчым, бо часу пасля трэнiровак застаецца мала, ды яшчэ сабак трэба выгульваць, даглядаць, а iх у мяне чатыры.

— А кажаце, што нiчым не цiкавiцеся больш...

— Сабак я сапраўды люблю. У мяне нямецкiя аўчаркi. Спачатку было дзве, але мне захацелася пародзiстую «дзяўчынку», каб браць з ёй удзел у спецыялiзаваных выставах. Набыла яе, а тая нарадзiла дачушку. Вось i з’явiлася ў мяне ажно чатыры сабакi.

— Прызнайцеся, вы па жыццi таксама хутка ходзiце?

— Так. У мяне ж вельмi насычаны графiк: трэнiроўкi, выгул сабак зноў-такi. Патрэбна ўсё паспець зрабiць. А як iнакш? Дадому прыходжу толькi ў восем вечара, а ў дзесяць ужо кладуся спаць.

— Дык што, не займацца спортам?

— Займацца спортам трэба так, каб атрымлiваць ад гэтага задавальненне. У прынцыпе, усё залежыць ад жадання самога чалавека. Наогул лiчу, што спорт вышэйшых дасягненняў — добры спосаб зарабiць. Я, напрыклад, змагла набыць для сябе машыну. Больш нi ў якой сферы такiя вялiкiя грошы не верцяцца. Аднак дастаюцца яны не так лёгка: спорт — гэта яшчэ i вялiкая праца. Узнагароды так проста не дастаюцца.

— Удачы i дзякуй за гутарку!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна ўвайшла ў гiсторыю ў прамым сэнсе гэтага слова, бо ўзнагароды ёй дастаюцца дзякуючы менавiта хадзьбе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика