Хроніка апошніх падзей
БОЛЬШАСЦЬ ГРУЗIНАЎ ХОЧУЦЬ У АЭП
Сацыялагiчнае даследаванне, у ходзе якога былi апытаны каля дзвюх тысяч грамадзян Грузii па ўсёй яе тэрыторыi, паказаў, што рэйтынг даверу прэзiдэнта рэспублiкi Мiхаiла Саакашвiлi складае ўсяго 20 працэнтаў. Пры гэтым толькi 28 працэнтаў апытаных лiчаць, што цяперашняя ўлада ў Грузii «адлюстроўвае iнтарэсы свайго народа», 46 працэнтаў рэспандэнтаў не згодны з такiм сцвярджэннем. Пашырэнне супрацоўнiцтва Грузii з ЗША падтрымлiваюць 56 працэнтаў апытаных, не падтрымлiваюць — 15. За ўступленне ў НАТА выказалiся 66 працэнтаў грузiнаў, 9 працэнтаў выступiлi супраць. Аднак пры гэтым 59 працэнтаў жыхароў Грузii падтрымалi б уступленне рэспублiкi ў Адзiную эканамiчную прастору (АЭП) разам з Беларуссю, Расiяй, Украiнай i Казахстанам. Найбольш актуальнымi праблемамi сучаснай Грузii рэспандэнты назвалi: крызiс у эканомiцы — 87 працэнтаў, беспрацоўе — 78 працэнтаў, нiзкi ўзровень даходаў — 53 працэнты, а таксама карупцыю — 40 працэнтаў. КАЧЫНЬСКI ПЕРАБЛЫТАЎ СААКАШВIЛI СА СТАЛIНЫМ Кур’ёзную памылку дапусцiў прэзiдэнт Польшчы Лех Качыньскi. Вярнуўшыся з Лiтвы, дзе ён прысутнiчаў на самiце ўсходнееўрапейскiх дзяржаў, Качыньскi ў iнтэрв’ю польскаму радыё адзначыў, што знаходзiцца пад вялiкiм уражаннем ад сваёй сустрэчы «з прэзiдэнтам Грузii Джугашвiлi». Як вядома, Джугашвiлi — гэта сапраўднае прозвiшча Iосiфа Сталiна. УКРАЛI... АТРАКЦЫЁН У Германii палiцыя вышуквае злачынцаў, якiя выкралi папулярны атракцыён «амерыканскiя горкi». Праваахоўнiкi нават звярнулiся да грамадзян з просьбай дапамагчы iм выйсцi на след зладзеяў. 20-тонная канструкцыя коштам 13 тысяч долараў была выкрадзена з грузавiка, якi спынiўся на аўтастаянцы ў Бiршафхейме па дарозе на кiрмаш, дзе i планавалася ўстанавiць горкi. Што з iмi збiраюцца рабiць злачынцы, пакуль не зразумела нават для палiцыi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыялагiчнае даследаванне, у ходзе якога былi апытаны каля дзвюх тысяч грамадзян Грузii па ўсёй яе тэрыторыi, паказаў, што рэйтынг даверу прэзiдэнта |
|