Супраць дыскрымiнацыi ВIЧ-пазiтыўных
Надзея НIКАЛАЕВА
Дабрачынная акцыя «Падыдзi блiжэй... адчуй цеплыню», прымеркаваная да Сусветнага дня памяцi тых, хто загiнуў ад СНIДу, пройдзе 21 мая ў сталiчным парку iмя Грэкавай (праспект Ракасоўскага, мiкрараён «Серабранка»).
Акцыю ў падтрымку ВIЧ-iнфiцыраваных людзей арганiзуе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках праекта «Моладзь супраць ВIЧ/СНIДу». Сёння ў Беларусi з дыягназам «ВIЧ-iнфекцыя» жывуць 7300 чалавек. Пераважная большасць з iх штодня сутыкаюцца з нядобразычлiвасцю i непрыняццем з боку грамадства. Усе намаганнi Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа скiраваныя на змяненне мыслення i фармiраванне гуманных адносiнаў да людзей з ВIЧ-iнфекцыяй. Сярод мерапрыемстваў акцыi — экспазiцыя мастацкiх работ, канцэрт у знак падтрымкi ўсiх, каго закранула эпiдэмiя ВIЧ/СНIДу, i распаўсюджванне iнфармацыйных буклетаў. Пачатак акцыi — у 13 гадзiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабрачынная акцыя «Падыдзi блiжэй... адчуй цеплыню», прымеркаваная да Сусветнага дня памяцi тых, хто загiнуў ад СНIДу, пройдзе 21 мая ў сталiчным парк |
|