21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Царква i армiя разам

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самы вялiкi ў Беларусi праваслаўны храм для вайскоўцаў у iмя Святога Дабравернага князя Аляксандра Неўскага ўзведзены на Случчыне, на тэрыторыi 307-й асобнай чыгуначнай брыгады. Адметна, што Божы дом ад фундамента да купалоў, да апошняй стружкi быў пабудаваны рукамi чатырох ваеннаслужачых гэтай брыгады. Калi царква i армiя аб’ядноўваюцца для адзiнай мэты, то ў грамадстве захоўваюцца спакой i парадак. Таму дзверы новага храма адчынялi мiнiстр абароны Леанiд Мальцаў i мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Фiларэт.

З дня закладкi першага каменя прайшоў роўна год, i ўжо сёння цераз парог новага храма пераступаюць праваслаўныя вернiкi. Iмi сталi не толькi вайскоўцы i салдаты тэрмiновай службы 307-й асобнай чыгуначнай брыгады, але i праваслаўныя са Слуцка.

...У апошнiя гады ў краiне з’яўляюцца ўсё больш i больш праваслаўных храмаў, пабудаваных для людзей у пагонах — мiлiцыянераў, выратавальнiкаў, ваенных. I вельмi добра, што адраджаюцца старажытныя традыцыi будаўнiцтва ваенных храмаў. Ва ўсе часы праваслаўная царква дапамагала салдатам выконваць свой абавязак. Як адзначыў мiтрапалiт Фiларэт, «супрацоўнiцтва царквы i армii дапамагае выхаваць у вайскоўцаў пачуццё патрыятызму, адданасцi радзiме, любовi да Бога»...

У момант адкрыцця храма асаблiва хвалявалiся i непасрэдныя героi дня, чатыры вайскоўцы-будаўнiкi.

— Храм адрознiваецца ад астатнiх тым, што ён драўляны, з сасновых бярвенняў. Мы меркавалi, што ён будзе прыгажэй за каменны. Узводзiлi без адзiнага цвiка, як у старажытнасцi. Замест iх мы выкарыстоўвалi так званыя «навелi» — гэта спецыяльныя, вырабленыя з бярозы, прыстасаваннi, якiя замяняюць цвiкi, — кажа старшы прапаршчык Юрый Сударкiн.

— Вядома ж, на з’яўленне храма трэба бласлаўленне царквы, ды i не кожнага дапускаюць да гэтай пачэснай працы — царкоўнага будаўнiцтва. Вайсковец, як раней лiчылася — атэiст. Вы верыце ў Бога?

— Вядома. Паглядзiце, на адкрыццё храма прыйшла ўся наша брыгада, ад камандзiра да сяржанта «тэрмiновай». Дарэчы, менавiта салдатам, якiя праходзяць тэрмiновую службу, пойдзе на карысць наведванне нашага храма. Вера дапамагае захоўваць дысцыплiну, сам факт наведвання царкоўнай службы з’яўляецца лепшай прафiлактыкай правапарушэнняў сярод вайскоўцаў, — адказаў Юрый Сударкiн.

Выконваючы абавязкi камандзiра брыгады падпалкоўнiк Аляксандр БУДЗЬКО запэўнiў, што для салдат тэрмiновай службы храм будзе адчынены заўсёды: «Асабiсты састаў вайскоўцаў мае магчымасць наведваць царкоўную службу ў суботу i нядзелю. Акрамя таго, кожны дзень у салдата ёсць час для асабiстых спраў, якi яны могуць выкарыстаць, схадзiўшы ў храм». Служба будзе весцiся па чарзе — айцом Мiхаiлам, настаяцелям Свята-Мiхайлаўскага сабора, i iншымi святарамi прыхода горада Слуцка. Вышыня пяцiкупальнага храма складае 17,5 метра, даўжыня — 18, шырыня — 12,5 метра.

Мiнiстр абароны Леанiд МАЛЬЦАЎ выказаў упэўненасць, што дабрачынная праца з Беларускай Праваслаўнай Царквой iдзе на карысць i святарам, i воiнам: «Ваеннаслужачыя па ўласнай iнiцыятыве сабралi больш за чатыры мiльёны рублёў, якiя пайшлi на будаўнiцтва. Я хачу выказаць асабiстую падзяку мiтрапалiту Фiларэту за тое, што ён ужо шмат гадоў запар прыкладвае ўласныя намаганнi для далейшага развiцця, канструктыўнага i плённага супрацоўнiцтва праваслаўнай царквы з армiяй»...

Застаецца толькi дадаць, што зараз на тэрыторыi вайсковых часцей па ўсёй краiне працягваюць будавацца праваслаўныя каплiчкi i цэрквы.

Дзмiтрый АЛЬФЕР,

Слуцк—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы вялiкi ў Беларусi праваслаўны храм для вайскоўцаў у iмя Святога Дабравернага князя Аляксандра Неўскага ўзведзены на Случчыне, на тэрыторыi 307-й
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика