Непрыемны «сюрпрызiк» з Атлантыкi
Сяргей КУРКАЧ
На мiнулым тыднi мы вырашылi, што цудоўнае надвор’е завiтала да нас сур’ёзна i канчаткова. Аднак пачатак лета адкладваецца мiнiмум да наступнага чацвярга.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, цяпло ў нашай краiне затрымалася нядоўга. Справа ў тым, што ўжо сёння з ранiцы заходнiмi вятрамi на тэрыторыю Беларусi распаўсюдзiцца халаднаватае i няўстойлiвае паветра, якое завiтае да нас разам з вялiзнымi цыклонамi Атлантыкi. Ужо сёння ўдзень моцныя дажджы пачнуцца па паўднёвым усходзе краiны, а ў асобных раёнах рэгiёна чакаюцца нават працяглыя навальнiцы. Тэмпература паветра ў сераду будзе вагацца ў межах 14—20 градусаў i толькi на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласцi — на некалькi градусаў цяплей. Сiноптыкi падлiчылi, што да канца тыдня ў рэспублiцы захаваецца няўстойлiвы характар надвор’я, калi кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi будуць чаргавацца з непрацяглымi лакальнымi паляпшэннямi надвор’я. Паводле меркавання спецыялiстаў, тэмпературны рэжым у гэтыя днi ўсталюецца нiжэй клiматычнай нормы. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца толькi 3—10 градусаў, а ўдзень — 13—18 цяпла, у асобныя днi па поўднi краiны — да плюс 20 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, нават у першыя днi наступнага тыдня сапраўднае цяпло да нас яшчэ не вернецца, а ўначы будзе халаднавата.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi мы вырашылi, што цудоўнае надвор’е завiтала да нас сур’ёзна i канчаткова. Аднак пачатак лета адкладваецца мiнiмум да наступнага чацвя |
|