Латвiйскую вiзу можна атрымаць бясплатна
Кар. БЕЛТА
Грамадзяне Беларусi будуць вызвалены ад выплаты дзяржаўнай пошлiны за латвiйскую вiзу. Гэта норма пачне дзейнiчаць з 1 чэрвеня.
З гэтай iнiцыятывай выступiла Мiнiстэрства замежных спраў Латвii, якое было падтрымана ўрадам рэспублiкi. Новае правiла будзе дзейнiчаць да таго часу, пакуль краiна не далучыцца да Шэнгенскага дагавора. Цяпер дзяржпошлiна за атрыманне аднаразовай латвiйскай вiзы для грамадзян Беларусi складае $32, шматразовай — $100. У 2005 годзе дакументы на атрыманне латвiйскай вiзы падалi амаль 22,5 тыс. беларусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзяне Беларусi будуць вызвалены ад выплаты дзяржаўнай пошлiны за латвiйскую вiзу. Гэта норма пачне дзейнiчаць з 1 чэрвеня
|
|